21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абарона дзяцей з няўдалых сем’яў набудзе выгляд закона

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi разглядаюць дапаўненнi i змяненнi ў некаторыя законы па пытаннях дзяржаўнай абароны дзяцей у няўдалых сем’ях.

Як вядома, у лiстападзе мiнулага года быў прыняты прэзiдэнцкi Дэкрэт «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях». Дэкрэт, у прыватнасцi, прапiсвае меры па пакрыццю бацькамi, што пазбаўлены бацькоўскiх правоў, дзяржаўных расходаў па ўтрыманню дзяцей, якiя засталiся без нагляду. Цяпер асаблiвасцi прымянення гэтай нормы прапiсваюцца на заканадаўчым узроўнi.

У прыватнасцi, у Кодэксе аб шлюбе i сям’i прапiсваюцца нормы, на падставе якiх бацькi могуць быць пазбаўленыя бацькоўскiх правоў, а iменна: калi бацькi ўхiляюцца ад выхавання цi ўтрымання дзяцей або злоўжываюць бацькоўскiмi правамi; калi жорстка абыходзяцца з дзецьмi; калi адмовiлiся ад дзiцяцi i падалi пiсьмовую заяву аб згодзе на ўсынаўленне пры iх асобным пражываннi; калi не задавальняюцца асноўныя жыццёвыя патрэбы дзiцяцi (не забяспечваецца iх бяспека, адукацыя, выхаванне, дзiця не забяспечана жыллём, адзеннем, неабходнай медыцынскай дапамогай i г.д.); калi на працягу шасцiмесячнага тэрмiну пасля адабрання дзiцяцi бацькi працягваюць весцi амаральны лад жыцця, пакутуюць ад хранiчнага алкагалiзму цi наркаманii, не аказваюць садзеяння дзяржаўным органам па абароне iнтарэсаў дзяцей.

Калi бацькi ўхiляюцца ад пакрыцця расходаў на працягу больш за тры месяцы, яны будуць карацца папраўчымi работамi на тэрмiн да двух гадоў або абмежаваннем волi на тэрмiн да трох гадоў. Такая ж мера пакарання прадугледжана i тады, калi бацькi не будуць з’яўляцца на працу дзесяць i больш рабочых дзён на працягу трох месяцаў, хаваць або занiжаць свае даходы.

Устаноўлена забарона пражывання такiх асобаў з сям’ёй у папраўчых установах, забарона iх прадстаўлення да ўмоўна-датэрмiновага вызвалення. Акрамя таго, iм прадугледжаны скарочаны водпуск.

Прадугледжваюцца змяненнi i ў Жыллёвы кодэкс. Так, асобы, якiя абавязаны пакрываць расходы па ўтрыманню дзяцей, могуць быць выселены з займаемых iмi памяшканняў дзяржаўнага i прыватнага жыллёвага фонду з прадастаўленнем iншых жылых памяшканняў меншай плошчы, якiя саступаюць па сваiх спажывецкiх якасцях, а таксама нават i ў iншым населеным пункце. Вызваленыя жылыя памяшканнi мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы змогуць здаваць для найму.

Разам з тым нельга забываць i на тое, што адна з асаблiвасцяў прэзiдэнцкага дэкрэта заключаецца ў тым, каб дапамагчы бацькам зразумець неабходнасць выканання iх бацькоўскiх абавязкаў. Для гэтага, у прыватнасцi, уведзены паўгадовы тэрмiн, на працягу якога дзiця адбiраецца ў бацькоў, але яшчэ можа быць вернута назад у сям’ю. Як адзначыў старшыня камiсii Палаты прадстаўнiкоў па правах чалавека, нацыянальных адносiнах i сродках масавай iнфармацыi Юрый Кулакоўскi, добра, калi бацькi сапраўды зрабiлi належныя вывады са сваiх паводзiнаў. У той жа час можа быць i так, што дэкрэт спрацаваў застрашальна, што некаторы час бацькi будуць весцi сябе лепш, а потым вернуцца да мiнулага жыцця. У сувязi з гэтым парламенцкая камiсiя бачыць вельмi важнай частку сваёй працы па вывучэнню практыкi i наступстваў прымянення дэкрэта.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi разглядаюць дапаўненнi i змяненнi ў некаторыя законы па пытаннях дзяржаўнай абароны дзяцей
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика