21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Права застаецца

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кватэрнае пытанне

У нашай арганiзацыi працуе трое спецыялiстаў «з раёна». Гэта значыць, што жывуць яны (i прапiсаны) хто ў Пухавiчах, хто ў Маладзечне... Кажуць, што яны могуць стаяць у чарзе на жыллё па месцы работы. Цi так гэта?

А. ЛАМАКА, г. Мiнск.

Як патлумачыў член праўлення грамадскага аб’яднання «Веды» В.В. Савiцкi, улiк па месцы работы (службы) грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, вядзецца ў дзяржаўных органах, iншых арганiзацыях, якiя маюць у валоданнi, карыстаннi жылыя памяшканнi i (або) ажыццяўляюць жыллёвае будаўнiцтва альбо прымаюць у iм долевы ўдзел. Гэта прадугледжана пунктам 8 Палажэння аб парадку ўлiку грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджана Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29 лiстапада 2005 года № 565, якi ўступiў у сiлу 8 красавiка 2006 года). На кватэрны ўлiк па месцы работы могуць брацца работнiкi (з членамi сваiх сем’яў), якiя знаходзяцца ў штаце адпаведнай арганiзацыi.

Неабходна адзначыць, што наяўнасць у арганiзацый жылых памяшканняў павiнна разглядацца ў шырокiм плане, гэта значыць не толькi калi ў арганiзацыi на балансе знаходзяцца жылыя дамы, але i ў выпадках, калi арганiзацыi, не маючы на сваiм балансе дамоў, маюць права распараджацца адпаведнымi жылымi памяшканнямi, засяляць iх. Напрыклад, у адпаведнасцi з пунктам 3 вышэйпамянёнага ўказа кiраўнiка краiны, дзяржаўныя органы, iншыя дзяржаўныя арганiзацыi маюць права паўторнага засялення вызваленых жылых памяшканняў, якiя раней прадастаўлялiся iх работнiкам у дамах, перададзеных гэтымi органамi i арганiзацыямi мясцовым выканаўчым i распарадчым органам, незалежна ад часу перадачы такiх памяшканняў.

Па дзеючаму жыллёваму заканадаўству вырашэнне пытанняў аб прыёме грамадзян на кватэрны ўлiк па месцы работы не звязваецца з працягласцю работы ў гэтай арганiзацыi i працягласцю пражывання ў дадзеным населеным пункце. Больш таго, працоўнае заканадаўства рэспублiкi не прадугледжвае залежнасць прыёму на работу ад наяўнасцi або адсутнасцi прапiскi ў населеным пункце, дзе знаходзiцца гэта арганiзацыя. Iснаваўшыя ж раней нормы артыкула 182 Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, па якiх кiраўнiк арганiзацыi мог быць аштрафаваны, у прыватнасцi, за прыём на работу iншагароднiх грамадзян, якiя не маюць прапiскi ў гэтым населеным пункце, прызнаны Канстытуцыйным Судом Рэспублiкi Беларусь не адпаведнымi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i не маючымi юрыдычнай сiлы з 14 красавiка 1999 года.

Што датычыцца арганiзацый, якiя на законных падставах ажыццяўлялi вядзенне кватэрнага ўлiку па месцы работы да ўступлення ў сiлу Указа № 565, а зараз страцiлi гэта права, то ўсе работнiкi такiх арганiзацый (прынятыя на ўлiк да змянення заканадаўства) павiнны мець магчымасць рэалiзаваць ва ўстаноўленым парадку сваё права на паляпшэнне жыллёвых умоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашай арганiзацыi працуе трое спецыялiстаў «з раёна». Гэта значыць, што жывуць яны (i прапiсаны) хто ў Пухавiчах, хто ў Маладзечне... Кажуць, што ян
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика