21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Злачыннасць колеру «хакi» адступае

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

За перыяд з 1994 па 2006 год колькасць парушэнняў закона ў беларускiм войску зменшылася амаль у 5 разоў

Летась, паводле слоў мiнiстра абароны Леаніда Мальцава, у 70 працэнтах падраздзяленняў сухапутных войскаў, часцей процiпаветранай абароны i ваенна-паветраных сiл увогуле не было зафiксавана нiводнага злачынства i нават правапарушэння. I ў гэтым, на думку кiраўнiка абарончага ведамства, вялiкая заслуга ваенных пракурораў, суддзяў, ваеннаслужачых камендатур.

Учора сталiчныя вартавыя вайсковага правапарадку афiцыйна адзначылi наваселле: быў здадзены ў эксплуатацыю новы будынак, дзе размясцiлiся Мiнскi мiжгарнiзонны ваенны суд, Галоўная ваенная камендатура i Мiнская мiжгарнiзонная ваенная пракуратура. Аб значнасцi i важнасцi гэтай падзеi сведчыць той факт, што на ўлазiнах прысутнiчалi не толькi кiраўнiкi Мiнiстэрства абароны, але i Мiнюста, Пракуратуры краiны, Вярхоўнага Суда. Мiнiстр юстыцыi Вiктар Галаванаў падкрэслiў, што новы будынак вайсковай законнасцi i правасуддзя адпавядае мiжнародным стандартам.

Дарэчы, як заўважыў мiнiстр абароны, нягледзячы на тое, што злачыннасць з войска адступае, работы ў ваенных суддзяў i пракурораў будзе з кожным годам усё больш. Бо, паводле слоў Леанiда Мальцава, зараз iх галоўная задача — прафiлактыка злачыннасцi i правапарушэнняў. Як лiчыць кiраўнiк Мiнiстэрства абароны, важна не толькi пакараць парушальнiка ў пагонах, але i прыняць меры для таго, каб падобны выпадак больш не паўтарыўся ў тым цi iншым вайсковым падраздзяленнi.

Адным з дзейсных рычагоў уздзеяння на недысцыплiнаваных вайскоўцаў з боку каманднага саставу мiнiстр абароны назваў гаўпвахты. Леанiд Мальцаў падкрэслiў, што гаўпвахты — гэта не месца пакарання, а спосаб перавыхавання парушальнiкаў дысцыплiны. Аб высокай эфектыўнасцi такога спосабу яскрава сведчыць той факт, што з лiку адбыўшых пэўны тэрмiн на «губе» рэцыдывiстаў у пагонах няма. Iнакш кажучы, урокi гаўпвахты з першага разу засвойваюць усе парушальнiкi дысцыплiны i далей служаць паводле статута.

Мiнiстр абароны пацвердзiў сваю рашучасць жорстка выкараняць «дзедаўшчыну» ў вайсковых падраздзяленнях. Дзейнiчае цэлая сiстэма мераў барацьбы з казарменным хулiганствам. У прыватнасцi, 3 студзеня 2002 года мiнiстр абароны Беларусi падпiсаў спецыяльную пастанову №1, згодна з якой забаронена ацэньваць працу службовых асобаў па падтрыманню вайсковай дысцыплiны толькi па колькасных паказчыках. Галоўным крытэрыем з’яўляецца выкананне бацькамi-камандзiрамi задач па захаванню жыцця i здароўя асабовага саставу i недапушчэнню правапарушэнняў i злачынстваў. Над беларускiмi афiцэрамi не вiсiць зараз «дамоклаў меч» статыстычнай справаздачнасцi. «За статыстыку мы не змагаемся,» — запэўнiў мiнiстр абароны. Камандзiры падраздзяленняў не рызыкуюць сапсаваць сабе кар’еру, самастойна вывеўшы на чыстую ваду казарменнага хулiгана. А вось за спробу схаваць факт нястатутных адносiнаў памянёнай пастановай прадугледжаны строгiя меры дысцыплiнарных спагнанняў, цi ўвогуле звальненне з войска.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За перыяд з 1994 па 2006 год колькасць парушэнняў закона ў беларускiм войску зменшылася амаль у 5 разоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика