«Бо надзеi амаль не было»Вiдавочнае-неверагоднае ...Не так даўно ля майго дома спынiлiся дзве машыны. З адной выйшлi супрацоўнiкi мiлiцыi, з другой — незнаёмы мне мужчына. Пазней, зайшоўшы ў хату, ён адрэкамендаваўся: «Цыганскi барон...» i паклаў перада мной 4650 долараў. Роўна столькi, колькi ў нас прапала....У той дзень мне прыйшлося па справах паехаць у Пiнск. Дома заставалася жонка. Адна. Да яе i завiтала незнаёмая чарнявая жанчына, спытала, цi не прадаём мы бульбу? «Не», — спрабавала адказаць гаспадыня, але перад гэтым яна перажыла вельмi вялiкае гора, ад чаго мова яе стала неразборлiвай. Госця гэта адразу прыкмецiла — кiнулася ў распыты. А потым i ўзялася дапамагчы, вылечыць. Хворая, праўда, ёй адразу сказала, што грошай на гэта ў яе няма. «А яны i непатрэбны, бо i Iсус за вылячэнне платы не браў», — заверыла лекарка. Калi так — жонка прапанавала ёй зайсцi ў летнюю кухню, але кабета не пагадзiлася, сказала, што там не будзе патрэбнага эфекту. Маўляў, лячыцца трэба абавязкова ў хаце. Там яна разгарнула чорнае палатно, якое закрывала акно на вулiцу, стала нешта гаварыць на незразумелай мове. А праз некалькi хвiлiн заявiла, што недзе паблiзу ёсць замок i яго трэба адамкнуць, бо ён, маўляў, замыкае вусны хворай. Жонка адчынiла дзверы ў кладоўку... Потым ужо суседзi сказалi, што да хаты пад’ехала яшчэ адна машына, у дом зайшлi iншыя жанчыны, i што яны там рабiлi — не ведае нiхто. Калi я вярнуўся дадому, жонка была нiякай. Толькi праз суткi яна прыйшла да памяцi i першае, што ўбачыла, — з кладоўкi знiклi 4650 долараў, якiя мы збiралi на тое, каб дапамагчы пабудавацца сыну-афганцу... Нашага ўчастковага на месцы не аказалася, я звярнуўся ў Новы Двор да Юрыя Мiхайлавiча Ляха. Ён паспачуваў нам, сказаў, што надзей знайсцi злачынцаў i вярнуць грошы практычна няма, але ж справа закруцiлася. Не раз i не два мне давялося звяртацца ў мiлiцыю, каб пошукi не прыпынялiся. I вось нарэшце... Я магу толькi здагадвацца, якую работу правялi супрацоўнiкi мiлiцыi для таго, каб цыганскi барон сам вырашыў узнавiць справядлiвасць, аддаць грошы, украдзеныя ў хворага чалавека. Асаблiвую ўдзячнасць за добрасумленнасць i прафесiяналiзм хачу выказаць Валянцiну Дзмiтрыевiчу Чарнаруку, Анатолю Адамавiчу Дзеравенцу, Дзмiтрыю Уладзiмiравiчу Будзiку, Вiталю Аляксандравiчу Грынкевiчу, Дзмiтрыю Мiкалаевiчу Ерашуку, Аляксею Аляксеевiчу Борчуку i, зразумела ж, начальнiку раённага аддзела мiлiцыi Аляксандру Сяргеевiчу Масальскаму, якi трымаў гэту справу пад асабiстым кантролем... Я дагэтуль паверыць не магу, што яна ўжо скончылася. I менавiта вось гэтак. Адам Антонавiч РАБКАВЕЦ, в. Боркi, Пiнскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Не так даўно ля майго дома спынiлiся дзве машыны. З адной выйшлi супрацоўнiкi мiлiцыi, з другой — незнаёмы мне мужчына. Пазней, зайшоўшы ў хату, ён
|
|