Дарагiя суайчыннiкi! Паважаныя воiны i ветэраны Узброеных Сiл!
Сардэчна вiншую вас з Днём абаронцаў Айчыны i Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь.
Гэта свята — данiна глыбокай павагi i ўдзячнасцi ўсiм пакаленням абаронцаў Айчыны, якiя адстаялi свабоду сваёй зямлi. Мы гаворым словы асаблiвай удзячнасцi ветэранам Вялiкай Айчыннай вайны за подзвiг i мужнасць, праяўленыя ў гады суровых выпрабаванняў. Сёння мы па праву ўшаноўваем тых, хто добрасумленна i з годнасцю выконвае свяшчэнны воiнскi абавязак, стварае i ўдасканальвае ваенную тэхнiку, няспынна адточвае майстэрства, выхоўвае моладзь на слаўных баявых традыцыях бацькоў i дзядоў. Пераемнасць пакаленняў аб’ядноўвае грамадства i гарантуе далейшае прагрэсiўнае развiццё дзяржавы. Жадаю вам шчасця, здароўя, дабра, поспехаў у працы i службе на карысць незалежнай Беларусi. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сардэчна вiншую вас з Днём абаронцаў Айчыны i Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь |
|