21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiнулая ноч была самай халоднай за гэты зiмовы сезон

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

БЕЛТА

Аб гэтым паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава. Тэмпература паветра склала 23—29 градусаў марозу, месцамi па Вiцебскай i Магiлёўскай абласцях яна дасягала мiнус 30 градусаў. А на метэастанцыi Езярышча Гарадоцкага раёна слупок тэрмометра зафiксаваў мiнус 31 градус.

У блiжэйшыя трое сутак уплыў арктычнага антыцыклону ў Беларусi захаваецца. Таму моцныя маразы яшчэ будуць трымацца да канца тыдня. Уначы тэмпература складзе 26-31 градус марозу, месцамi да мiнус 32-34 градусы. Удзень тэмпература складзе ад мiнус 12 градусаў на паўднёвым захадзе да 21 градуса нiжэй за нуль на ўсходзе. У суботу захаваецца малавоблачнае без ападкаў надвор’е. У начны час тэмпература паветра складзе 20-26 градусаў марозу, месцамi да 27-32 градусаў. Удзень будзе ад 8 да 13 градусаў нiжэй за нуль.

* * *

З пачатку гэтага года ў Магiлёўскай вобласцi зарэгiстраваны 31 выпадак абмаражэння рознай ступенi, паведамiў начальнiк апёкавага аддзялення Магiлёўскай гарадской бальнiцы № 1 Яўген Лобан.

За мiнулыя суткi з абмаражэннем у аддзяленне дастаўлена пяць чалавек. На сёння ў гарадской бальнiцы на лячэннi знаходзяцца 15 чалавек, якiя пацярпелi ад марозу. Практычна ва ўсiх выпадках давялося правесцi аператыўнае ўмяшанне, у тым лiку цалкам або часткова ампутаваць канечнасцi.

Учора ў рэанiмацыйным аддзяленнi Смалявiцкай бальнiцы ад пераахаладжэння i абмаражэння канечнасцяў памёр 36-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар.

Урачы нагадваюць: каб пазбегнуць пераахаладжэння i абмаражэння на вулiцы, неабходна прыкрываць органы дыхання, насiць абутак, якi не скоўвае рухаў, i цёплае адзенне. Акрамя таго, медыкi раяць людзям, якiя на працягу доўгага часу знаходзяцца на марозе, сагравацца не спiртнымi напоямi, а гарачым чаем або кавай, паколькi ўжыванне алкаголю знiжае адчувальнасць i павышае цеплааддачу арганiзму.

* * *

У вынiку моцных маразоў у Смаргонскiм раёне ўчора ранiцай адбыўся абрыў электрычных правадоў. 6 невялiкiх вёсак з агульнай колькасцю насельнiцтва звыш 130 чалавек засталiся без электрычнасцi, паведамiлi БЕЛТА ў аддзеле навучання i прапаганды абласнога ўпраўлення МНС.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава. Тэмпература паветра склала 23—29 градусаў марозу, месцамi па В
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика