Беларусiяда — беларуская студэнцкая алiмпiяда
Надзея НIКАЛАЕВА
Цiкавую альтэрнатыву традыцыйным спартыўным спаборнiцтвам прапанавалi выкладчыкi i студэнты Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта iмя М. Танка — правядзенне масавай студэнцкай Беларусiяды. Паводле слоў выкладчыка кафедры фалькларыстыкi БДПУ Анатоля Дрыгiна, з аднаго боку Беларусiяда — гэта спартыўнае мерапрыемства, а з iншага — культуралагiчнае, паколькi скiраванае на папулярызацыю народных вiдаў спорту.
Лапта, рыбакi, стральба з рагаткi, два агнi, падцяг i перацяжкi — з гэтых вiдаў спартыўнай праграмы маладым беларусам больш-менш зразумелая толькi стральба з рагаткi i лапта. Але беларуская лапта мае свае адметнасцi: усяго на тэрыторыi Беларусi сустракаюцца ад 5 да 7 вiдаў варыянтаў лапты. Самая «беларуская» лапта ў рэшце рэшт i была ўключана ў праграму Беларусiяды. Удзел у спаборнiцтвах прымаюць мужчынскiя i жаночыя каманды. Мiнiмальная колькасць удзельнiкаў для мужчынскiх каманд — 11 чалавек i 7 чалавек — для жаночых. Незвычайным з’яўляецца тое, што ад удзельнiкаў патрабуецца праявiць не толькi спрытнасць i выдатную фiзiчную форму, але таксама акцёрскiя i тэатральныя здольнасцi, паколькi абавязковая праграма прадугледжвае фальклорную частку, дзе ацэньваецца вiдовiшчнасць i арыгiнальнасць кожнай каманды. Студэнты БДПУ летась ужо правялi сваю Беларусiяду i нават даказалi яе перспектыўнасць на рэспублiканскiм узроўнi. Плануецца, што праз год—паўтара ўдасца правесцi агульнарэспублiканскую студэнцкую Беларусiяду. Паводле слоў Анатоля Дрыгiна, для таго, каб падрыхтаваць iнструктараў па народных гульнях i сфармiраваць каманды, спатрэбiцца пэўны час. Да таго ж камандам яшчэ трэба i патрэнiравацца. Заўважана, што падчас трэнiровак кожная каманда спрабуе выпрацаваць сваю стратэгiю, якая дапамагае перамагчы. Проста добрай фiзiчнай падрыхтоўкi можа аказацца недастаткова для перамогi...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цiкавую альтэрнатыву традыцыйным спартыўным спаборнiцтвам прапанавалi выкладчыкi i студэнты Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта iмя М.
|
|