Агонь загубiў дзяцей
Iгар ГРЫШЫН
У Крупскiм раёне ў вёсцы Масленка ў агнi загiнулi двое дзетак, якiя засталiся дома адны.
Бяда здарылася каля а паловы сёмай вечара. Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, загарэўся дом 26-гадовай мясцовай жыхаркi. Будынак выгараў знутры: у iм былi знойдзены целы 7-гадовай дзяўчынкi, вучанiцы 1-га класа, i 5-гадовага хлопчыка — дзяцей гаспадынi дома. Паводле папярэдняй iнфармацыi, прычынай пажару стала хутчэй за ўсё свавольства дзяцей з агнём. Мацi каля 17 гадзiн пайшла на працу, а дзяцей зачынiла ў хаце.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Крупскiм раёне ў вёсцы Масленка ў агнi загiнулi двое дзетак, якiя засталiся дома адны
|
|