Патэнцыяльных прызыўнiкоў ужо рыхтуюць да службы ў армii
Iрына ПРЫМАК
Днямі ў лiцэi Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта фiнiшавала акцыя «Хутка армii роднай будзе папаўненне».
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» Андрэй Красуцкi, начальнiк штаба паста № 1 горада-героя Мiнска, гэта акцыя праводзiлася ўпершыню ў рамках праекта грамадска-патрыятычнага выхавання «Я грамадзянiн рэспублiкi Беларусь». Яе iнiцыятарам выступiў Мiнскi дзяржаўны палац дзяцей i моладзi пад патранажам камiтэта па адукацыi Мiнгарвыканкама. Акцыя стартавала 22 лiстапада 2006 года, калi сустрэча моладзi дапрызыўнага ўзросту з прадстаўнiкамi Мiнiстэрства абароны праходзiла ў выглядзе вiртуальнай экскурсii з выкарыстаннем шырокiх магчымасцяў мультымедыя: юнакам дэманстравалi i расказвалi, што такое Узброеныя сiлы, якiя этапы iх чакаюць наперадзе — ад ваенкамата да дэмабiлiзацыi. У рамках акцыi для яе ўдзельнiкаў былi арганiзаваны ваенна-спартыўныя спаборнiцтвы, конкурсы плакатаў, малюнкаў, песень, святочныя праграмы (у прыватнасцi 16 лютага юнакi i дзяўчаты, якiя нясуць вахту памяцi на пасту № 1 г. Мiнска вiншавалi з 12-годдзем роту ганаровай варты). У апошнi дзень правядзення акцыi да помнiка на плошчы Перамогi былi ўскладзены вянкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі ў лiцэi Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта фiнiшавала акцыя «Хутка армii роднай будзе папаўненне»
|
|