21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фрэдэрык пагалiўся... у знак пратэсту

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Муз-nеws

Салiст гурта «Thе Рrоjесt» Фрэдэрык выбраў даволi эпатажны спосаб выказаць сваё меркаванне. Не пагадзiўшыся з вынiкамi нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне», артыст пагалiўся налыса.

Яшчэ задоўга да фiналу адбору Фрэд неасцярожна пажартаваў у кампанii сяброў, маўляў, калi не пройдзем — пагалюся. Хто ж ведаў, што слова давядзецца стрымаць? ...Насамрэч, натуральна, жаданне змянiць прычоску ў абаяльнага мулата ўзнiкла даўно, проста нагоды ўсё не знаходзiлася. А тут — на лаўца i звер. За рэкордна кароткi час Фрэдэрык пазбавiўся фiрменных «косак», што больш за ўсiх засмуцiла дачок музыканта Нiколь i Алiю. Зрэшты, зараз дзяўчаты прывыклi, а прыхiльнiкi пазнаюць паголенага Фрэда, бадай, яшчэ часцей, чым раней. У якасцi маральнай кампенсацыi фанаты гурта стварылi адмысловы сайт www.рrо-jесt.bу.ru, дзе зараз акумулююцца ўсе навiны з жыцця «Thе Рrоjесt». А навiн хутка прыбавiцца — на вясну запланаваны выхад дэбютнага сiнгла i клiпа гурта.

АНЯ ШАРКУНОВА НАБIЛА ГУЗАКI

Маладая спявачка нароўнi з iншымi шасцю артыстамi эстрады i папулярнымi вядучымi ўзяла ўдзел у здымках рэалiцi-шоу «Цудоўная сямёрка». Паводле правiлаў праекта, за лiчаныя днi трэба было навучыцца стаяць на горных лыжах i ў фiнале прадэманстраваць найлепшы спуск з гары. Зразумела, здавацца не хацеў нiхто, але найбольшую эмацыянальнасць — ад слёз i спроб пакiнуць праект да шчырага захаплення — прадэманстравала менавiта Аня.

Як прызналася артыстка, на лыжы яна ўстала ўпершыню ў жыццi — i ўпала столькi разоў, што цяпер у яе гузакi па ўсiм целе, на сцэну не хутка ўдасца выйсцi ў спакуслiвым касцюме. «Я зразумела адно: неабавязкова вiртуозна катацца на лыжах, каб быць спявачкай. Мая работа мне больш па душы, i няхай сабе ў рэалiцi-шоу я аказалася самым слабым звяном», — расставiла для сябе акцэнты Аня. Тым больш, «самай слабай» яна ўсё ж не аказалася, бо ўсiх выпрабаванняў не вытрымалi нават мужчыны — напрыклад, Тарыел Майсурадзе вымушаны быў з-за траўмы сысцi з дыстанцыi.

РУСЛАН АЛЯХНО НЕ ДАСЦЬ ЗАРАБIЦЬ ПIРАТАМ

Музычнага матэрыялу ў спевака назбiралася ўжо на выпуск другога сольнага альбома, але Руслан не спяшаецца парадаваць прыхiльнiкаў чарговай пласцiнкай — аддае перавагу канцэртным выступленням.

«Нi я, нi мае прадзюсары не ставiм мэтай выпусцiць чарговы альбом. Бо сёння надта яскрава квiтнее пiрацтва, i артыст не зарабляе на сваёй музыцы. Навошта тады расчароўваць слухача дрэннай якасцю запiсаў i дазволiць атрымаць грошы чужым дзядзькам?» — растлумачыў сваю пазiцыю Руслан. Зрэшты, пазней пагадзiўся, што другi альбом усё ж будзе — але канкрэтных тэрмiнаў пакуль нiхто не плануе. Дый новыя хiты — «Жамчужына», «Бягучая па хвалях» — трэба яшчэ як след абкатаць на публiцы.

Паводле слоў артыста, зараз яго творчасць больш сур’ёзная i змястоўная, чым адразу пасля перамогi на «Народным артысце». «Гэта раней я марыў пра ўдзел у «Фабрыцы зорак», здаецца, трэцяй — нават сваю касету дасылаў. А зараз вырас i развiваюся ў iншым накiрунку», — кажа спявак. У прыватнасцi, у рамках «iншага накiрунку» Руслан пачаў займацца iгрой на саксафоне — праўда, на сцэне з гэтым iнструментам мы выканаўцу наўрад цi ўбачым, заняткi iдуць, што называецца, «для душы».

ДАРЫЯ ПРАБIВАЕЦЦА НА «СЛАВЯНСКI БАЗАР-2007»

Фiналiстка тэлепраекта «Народны артыст-2» спявачка Дарыя (Дар’я Урызчанка) вельмi хоча трапiць на конкурс маладых выканаўцаў у Вiцебску. Але, у адрозненне ад тых, хто толькi марыць i будуе гiпотэзы, Дарыя зрабiла паспяховыя крокi ў рэалiзацыi гэтага жадання. На дадзены момант дзяўчына пераадолела другi адборачны тур Мiжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў «Вiцебск-2007».

Беларусь, Расiю i Украiну на конкурсе традыцыйна прадстаўляюць па два ўдзельнiкi. На вакантныя месцы ад нашай краiны зараз засталося чатыры прэтэндэнты — акрамя Дарыi, гэта спявак Георгiй Калдун (старэйшы брат удзельнiка «Еўрабачання-2007» Дзмiтрыя Калдуна), салiстка Нацыянальнага канцэртнага аркестра Анiка (Ганна Толсцiкава), а таксама салiст гурта «Стая» Канстанцiн Дудараў (мiж iншым, вучань Пятра Елфiмава).

Рашэнне журы, хто ж сёлета прадставiць Беларусь на фестывалi мастацтваў у Вiцебску, будзе агучана толькi ў красавiку. Так што застаецца толькi перажываць за канкурсантаў i падтрымлiваць — кожнаму свайго ўлюбёнца.

МАНГА, КАТЫ I ЛЕКI АД МЕЛАНХОЛII

Праект «Лекi ад меланхолii» выдаў другi па лiку альбом. Называецца ён «Ломцiк манга», а на вокладцы чамусьцi... кот. I героi новага вiдэа «Блюз бадзяжных катоў» — таксама не зусiм (або зусiм не) людзi. Але якасць музыкi ад гэтага не пагоршылася.

Два гады музыканты адседжвалiся ў студыi, а зараз усё ж вырашылi выйсцi на канцэртныя пляцоўкi i даць дыхту — цi якi там пазiтыў атрымаецца. Прэзентацыя альбома запланавана на 1 сакавiка, i ў жывым канцэрце, акрамя «Л.А.М.», возьмуць удзел госцi — «Mаdеrа Hаrd Bluеs» i магiлёўскi «Дызель». Калi выступленне будзе ўдалым, музыканты абяцаюць рэгулярна ўдзельнiчаць у вялiкiх i малых фестывалях. Спецыяльна для радыё (без раскруткi сёння нiкуды) плануецца зрабiць «палегчаны» альбом «прыпапсаваных» песень. «Не хацелася б усё фармацiраваць пад густы радыйнiкаў. Мне, канешне, шкада будзе, калi нашы песнi не будуць запатрабаваны на радыё, але кланяцца дзеля папулярнасцi вельмi нiзка таксама не хочацца», — падзялiўся Яўген Салдаценка.

Што да кацiнай тэмы ў творчасцi, то яна таксама атрымае развiццё. Беларускiя мультыплiкатары зробяць поўнаметражны мульцiк пра гэткага антыпода ката Леапольда — хулiганiстага, задзiрлiвага, — а музыканты забяспечаць саўнд-трэк.

ПАДВОДНЫЯ ПЕСНI ГЕРЫ

Спявачка Gеrа прадставiла ў тэлеэфiры свой дэбютны клiп на песню «А Rivеr» («Рака»). Паводле прызнання самой артысткi, хоць дакладнага сюжэту ў ролiку i няма, але затое гэта выключна ўдалае ўвасабленне яе ўласных пачуццяў i эмоцый.

Большая частка вiдэа пабудавана на кантрастах: зiмняя рака супраць пустынi, натурныя здымкi супраць камп’ютарнай графiкi... А ў адным з фрагментаў спявачцы давялося нават пагрузiцца пад ваду. «Я захапляюся дайвiнгам, але без патрэбнай амунiцыi нiколi не пагружалася. I ўсё ж рэжысёр пераканаў, што без падводных здымак — нiяк. Давялося не проста сядзець пад вадой, а яшчэ i спяваць на глыбiнi», — расказала Гера.

Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Салiст гурта «Thе Рrоjесt» Фрэдэрык выбраў даволi эпатажны спосаб выказаць сваё меркаванне. Не пагадзiўшыся з вынiкамi нацыянальнага адбору на «Еўраба
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика