«Мiс Iнтэрнэт Беларусь-2004» прэтэндуе на павышэнне ў званнi
Лiна МАЛIНIНА
Прыгожае жыццё На конкурс «Мiсiс свету» ад нашай краiны паедзе спецыялiст па аператыўна-вышуковай дзейнасцi — лейтэнант мiлiцыi Алеся Ганчарова. Дарэчы, для беларускi гэта не першы ўдзел у конкурсах прыгажосцi — у 2003 годзе Алеся заваявала званне «Вiцэ-мiс Вясна» ў мiжнародным мiжвузаўскiм конкурсе грацыi i артыстычнага майстэрства, а ў 2004 годзе стала «Мiс Iнтэрнэт Беларусь». Потым скончыла Акадэмiю МУС, выйшла замуж i нарадзiла дачку — у прынцыпе, выканала ўсе пункты ўмоў для ўдзелу ў конкурсе «Мiсiс свету».Нароўнi з iншымi жанчынамi — абавязкова якiм за 18, замужнiмi i з дзецьмi — Алеся Ганчарова акурат у Мiжнародны жаночы дзень, 8 Сакавiка, выйдзе на по- дыум у Сочы. 48 канкурсанткам давядзецца не толькi дэманстраваць жаноцкасць, прыгажосць i абаянне, але таксама падрыхтаваць нумар для конкурсу талентаў, паказаць свае кулiнарныя ўменнi, прадэфiляваць у нацыянальным касцюме, пацвердзiць выдатную спартыўную форму i здаровы лад жыцця — пракацiцца на горных лыжах. Пяцi фiналiсткам дастануцца ўпрыгажэннi на суму не менш як 10 тысяч долараў кожнай, а пераможца атрымае карону «Мiсiс свету», кошт якой ацэньваецца прыкладна ў 50 тысяч долараў ЗША. А да кароны, зразумела, прыкладаюцца кветкi, апладысменты i папулярнасць — конкурс будзе транслявацца па многiх тэлеканалах. Мiж iншым, беларускiя жанчыны маглi i раней «засвяцiцца» ў шэрагах перадавых сусветных мiсiс — спявачка Анжэлiка Агурбаш, якая стала «Мiсiс Расiя-2002», атрымала права прадставiць Расiю на фiнале «Мiсiс Сусвету». Але знайшлося мноства прычын — i асабiстага, i творчага характару, — якiя не дазволiлi Анжэлiцы паўдзельнiчаць у конкурсе. Але, як сцвярджае сама артыстка i мацi цяпер ужо траiх дзяцей, права ўдзелу за ёй захавалася.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На конкурс «Мiсiс свету» ад нашай краiны паедзе спецыялiст па аператыўна-вышуковай дзейнасцi — лейтэнант мiлiцыi Алеся Ганчарова |
|