Мiнулай ноччу ў Беларусi зарэгiстравана рэкордна нiзкая для гэтай зiмы тэмпература
БЕЛТА
Рэкордна нiзкая тэмпература паветра для гэтай зiмы была зарэгiстравана на метэастанцыi Езярышча Глыбоцкага раёна, дзе слупок тэрмометра апусцiўся да адзнакi мiнус 33 градусы. У нядзелю, 25 лютага, з’явiцца воблачнасць. Удзень месцамi ў Брэсцкай i Гродзенскай абласцях пройдзе невялiкi снег. Уначы захаваюцца моцныя маразы, а ўдзень тэмпература паветра складзе мiнус 7—13 градусаў. На захадзе краiны будзе мiнус 3—6 градусаў. У нядзелю падзьме рэзкi паўднёва-ўсходнi вецер, месцамi яго парывы дасягнуць 12—14 метраў за секунду.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэкордна нiзкая тэмпература паветра для гэтай зiмы была зарэгiстравана на метэастанцыi Езярышча Глыбоцкага раёна, дзе слупок тэрмометра апусцiўся да а
|
|