«Канадцы» ў «Белавiя»
Леанiд ТУГАРЫН
Учора ў Нацыянальным аэрапорце прызямлiўся першы пасажырскi самалёт CRJ-100 канадскай вытворчасцi — фiрмы «Бамбардз’е». Яго ў лiзiнг набыла наша кампанiя «Белавiя».
Паводле слоў яе гендырэктара Анатоля ГУСАРАВА, мяркуецца набыць у блiжэйшы час яшчэ некалькi самалётаў рэгiянальнага класа. Самалёты CRJ-100 паступова заменяць паветраныя караблi расiйскай вытворчасцi. У асноўным ТУ-134 i ТУ-154, у якiх праз некалькi гадоў заканчваецца рэсурс эксплуатацыi. Iм на змену прыйдуць эканамiчныя i больш камфортныя самалёты замежнай вытворчасцi, выкарыстанне якiх дазволiць абысцiся без рэзкага павышэння цэн на авiябiлеты па такiх папулярных накiрунках, як Масква, Кiеў, Варшава, Калiнiнград, Берлiн, Прага i г.д. Усяго сёлета мяркуецца набыць тры «канадцы», кожны з якiх разлiчаны на перавозку 50 пасажыраў на сярэднiя адлегласцi. CRJ-100 будуць у асноўным лятаць там, дзе ёсць неабходнасць перавозiць адносна невялiкую колькасць пасажыраў з большай частатой палётаў: 3—4 разы ў суткi. Беларускiя экiпажы лётчыкаў для CRJ-100 былi падрыхтаваны ў адным з вучэбных авiяцэнтраў Францыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Нацыянальным аэрапорце прызямлiўся першы пасажырскi самалёт CRJ-100 канадскай вытворчасцi — фiрмы «Бамбардз’е». Яго ў лiзiнг набыла наша кампа |
|