21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Смех, страх і сэкс як складальнікі шоу

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Глядзiце!

— Што гэта?

— Гэта? 230-ы мерседэс нябеснага колеру...

(з к/ф «Дастукацца да нябёсаў»).

У гэтым выпуску «Зорнага цырка», нарэшце, будзе раскрытая адна з галоўных iнтрыг праекту. Не, на жаль, нам не ўдалося даведацца з кампетэнтных крынiц iмёны пераможцаў. Але затое стала вядома, за што, уласна кажучы, удзельнiкi рэалiцi-шоу змагаюцца. Стыльную «ляльку» «Пежо-207» колеру карамелi атрымае... нехта. Адзiн з шасцi фiналiстаў, да вызначэння якiх засталося ўсяго пару тыдняў.

Пакуль жа ў цырку выступаюць 8 герояў — праект па вынiках глядацкага галасавання пакiнула хатняя гаспадыня Вольга Баранская. За яе паступiў 2321 голас, у той час як сiмпатыi да банкiра Юрыя Каштанава выразiлiся ў лiчбе 7738. (Дарэчы, з гэтага лiку 1200 СМС-паведамленняў за Юрыя даслаў адзiн i той жа (!) чалавек — цi то заўзяты прыхiльнiк, цi то дырэктар банка). Гэтая пара намiнантаў, з выступлення якiх па традыцыi пачалося шоу, парадавала публiку паветрана-акрабатычным нумарам на палотнах — зноў жа, па нядаўна ўсталяванай традыцыi, самыя складаныя элементы «палёту» прайшлi без страхоўкi.

Вольга пакiнула шоу прыгожа — з прамой спiнай i заявай, што нумар быў падрыхтаваны ад душы, нягледзячы на тое, што трэнеры адмовiлiся дапамагаць у ягонай пастаноўцы. Насамрэч выступленне меркавалася зрабiць дзвюма парамi — намiнанты i прафесiйныя артысты; гэта самi Вольга i Юрый палiчылi сябе дастаткова вопытнымi i рызыкоўнымi, каб працаваць самастойна. Юрый Каштанаў, праўда, згладзiў уражанне ад выказванняў напарнiцы, падзякаваўшы трэнерам i адмiнiстрацыi «Зорнага цырка». Дый увогуле асаблiва засмучаным, нягледзячы на развiтанне з больш як сяброўкай па тэлепраекту, банкiр не выглядаў — як ён таямнiча намякнуў, «хэпi-энд ужо здарыўся, хоць многiя, напэўна, аб гэтым яшчэ не здагадваюцца». Вядучы шоу Ягор Хрусталёў намякнуў у адказ, што многiм ужо ўсё вядома, прымусiўшы гадаць публiку, цi дачакаемся мы ў фiнале праекта рамантычных прызнанняў, цi гэта чарговая гульня рэалiцi-шоу. «Галоўнае, — па-фiласофску заўважыў старшыня журы, заслужаны артыст Расii, удзельнiк клоунскага дуэта «Мiк i Мак» Андрэй Шарнiн, — каб артыст проста разняволiўся i атрымлiваў задавальненне. Тады i мы ўсе атрымаем задавальненне».

Тэлевядучай Наталлi Радзiнай зноў дастаўся нумар з сабачкамi (так i карцела сказаць «Бубу i сабачку маё шанаванне»). Але ў дадатак дзяўчына яшчэ круцiла хула-хупы — то на ўласным целе, то на трох махнатых памочнiках. У вынiку, ацэньваючы нумар, член журы Сяргей Журавель тройчы паўтарыў слова «цудоўна» — цудоўная Наташа, цудоўныя сабачкi i ўсё выступленне цудоўнае.

У перапынках памiж выступленнямi Ягор Хрусталёў па звычцы жартаваў — то расказваў анекдоты пра страусаў i Фiлiпа Кiркорава, то прыгадваў уласныя «ляпы», то перадаваў кароткi змест тэлерэкламы, якая будзе замест паўз у тэлеверсii: «Скарочана — у яго ёсць гараж, i ён туды ходзiць...».

Перад нумарам Георгiя Волчака i Алены Грышанавай з журы некуды знiк Аляксандр Цiхановiч. А дарэмна — там было на што паглядзець. Спявачка i артыст-комiк у вобразе цi то гурта «Дынамiты», цi то герояў «Зорных войнаў» жанглявалi ўсякiмi геаметрычнымi фiгурамi — кубам, шарам, плоскiм прамавугольнiкам.

— Куды Жора пойдзе ў такiм выглядзе? — спыталiся вядучыя, маючы на ўвазе экзатычны касцюм i макiяж Воўчака.

— Не ведаю, куды пойдзеце вы, а мы з Ленай пойдзем на Астру — Альфа-Цэнтаўра, — з годнасцю парыраваў артыст.

Дарэчы, пачынаючы з гэтага выступлення ў журы перыядычна «клiнiла» ноўтбукi — магчыма, у знак пратэсту супраць выстаўленых адзнак? Чамусьцi клаунада i жангляж заўжды не падабаюцца журы, цi то падаюцца не такiмi вiдовiшчнымi, цi то занадта простымi... Падобна на тое, што ў пагонi за вiдовiшчнасцю суддзi i публiка (таксама ў пэўным сэнсе суддзi) забываюцца на першаснае прызначэнне цырка — весялiць, уздымаць настрой.

Вось што хочаце са мной рабiце, а ў Вiктара Арцёмава i Паўла Кежы гэта зрабiць атрымалася. Яны ўжылiся ў вобразы Карлсана i домамучыцелькi, якiя жывуць... на прыстаўных лесвiцах. Ды яшчэ i агучвалася выступленне тэматычнымi фразамi з любiмага мультфiльма пра «разумнага, прыгожага, у меру ўпiтанага мужчыны ў самым росквiце сiл». Але прафесiйнаму клоуну пастаноўка маладых людзей не спадабалася...

— Паша, з чаго вашы грудзi? — прычапiўся да вiцебскага настаўнiка Хрусталёў.

— Усё натуральнае! — з лёгкай крыўдай запярэчыў Кежа.

Як звычайна, спаборнiцтва ў цырку iшло не толькi памiж артыстамi, але i памiж групамi падтрымкi. У банкiра, напрыклад, бралi масавасцю — чатыры рады дасталiся яго балельшчыкам. Сяргей Дарафееў ад iмя праграмы «Наша ранiца» прывёў цэлы аркестр, якi не горш (можа, трошкi цiшэй) за цыркавы падтрымлiваў адзiную ўдзельнiцу — Наталлю Радзiну. За Люсю тупатала, свiстала i апладзiравала цi не цэлая рота салдат.

Галоўным «козырам» у будысцкай пастаноўцы Вячаслава Харанэкi стала Вiкторыя. На такое iмя адгукаецца лама — адна з самых грацыёзных i прыгожых цыркавых жывёлiн, якiх мне даводзiлася бачыць. Мiж iншым, ёсць прымета: калi цяжарная жанчына паглядзiць у вочы ламы, дзiця народзiцца прыгожым.

Люся Лушчык пад занавес шоу прадставiла гангстэрскую версiю рамантычнай вячэры — акрабатыка на адным столiку i чатырох крэслiцах. Карацей, публiка ў чарговы раз пераканалася — Люся з тых дзяўчат, хто ўмее трымаць мужчын у руках. У лiтаральным сэнсе.

— Ведаеце, насамрэч, выйсцi на публiку ў панчохах i падвязках значна цяжэй, чым утрымлiваць партнёра на руках, — прызналася пазней Люся.

Зусiм хутка, дарэчы, стартуе цыркавое шоу на адным з расiйскiх каналаў. Там, натуральна, будуць гучныя iмёны, шыкоўныя дэкарацыi i многа чаго яшчэ з прыстаўкай «супер». А пакуль — глядзiм сваё i хварэем за сваiх!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым выпуску «Зорнага цырка», нарэшце, будзе раскрытая адна з галоўных iнтрыг праекту. Не, на жаль, нам не ўдалося даведацца з кампетэнтных крынiц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика