Лоўля шчупака — пад забаронай
Сяргей РАСОЛЬКА
Згодна з Правiламi вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства, у рыбалоўных угоддзях краiны з 1 па 31 сакавiка ўстанаўлiваецца забарона на лоўлю звычайнага шчупака.
Як удакладнiлi рэдакцыi ў Дзяржаўнай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, сёлета нiякiх змяненняў тэрмiну забароны ў сувязi з умовамi надвор’я не плануецца. Варта таксама нагадаць, што забарона на лоўлю шчупака падчас яго веснавога нерасту распаўсюджваецца i на тыя рыбалоўныя ўгоддзi, у якiх у сувязi з праведзеным зарыбленнем аматарскае рыбалоўства звычайнага шчупака, у адпаведнасцi з леташняй пастановай Мiнпрыроды, было забаронена да 28 лютага 2007 года. Гэта вадасховiшча Локтышы ў Ганцавiцкiм раёне, азёры Чэрнаўскае i Малое Чэрнава ў Гарадоцкiм раёне, возера Ворань у Лепельскiм i вадасховiшча Краснаслабодскае ў Капыльскiм i Клецкiм раёнах. Пасля заканчэння адной забароны ў сiлу ўступае другая — месячная, што распаўсюджваецца на ўсе ўгоддзi краiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з Правiламi вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства, у рыбалоўных угоддзях краiны з 1 па 31 сакавiка ўстанаўлiваецца забарона на лоўлю звы |
|