Першы дзень вясны — з адлiгай
БЕЛТА
Як паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава, у Вiцебскай i Магiлёўскай абласцях, а таксама на паўночным усходзе Мiнскай вобласцi снег будзе моцны. Месцамi чакаюцца завiруха i слабая галалёдзiца. Тэмпература паветра — ад мiнус 4 градусаў да плюс 2 градусаў.
28 лютага чакаецца снег i мокры снег, якi па захадзе Беларусi пераходзiць у дождж. Месцамi будуць туманы i слабая галалёдзiца. Ноччу чакаецца слабамарознае надвор’е — мiнус 1—7 градусаў. Днём тэмпература паветра будзе ад 3 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла. Першы дзень каляндарнай вясны ў Беларусь прыйдзе з адлiгай. Будзе воблачна, часам чакаюцца ападкi ў выглядзе мокрага снегу i дажджу. Магчымы туманы i слабы галалёд. Ноччу будзе каля нуля, днём — ад нуля да 5 градусаў цяпла.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава, у Вiцебскай i Магiлёўскай абласцях, а таксама на паўночным усходзе М
|
|