Аляксандр КОСIНЕЦ: «Адукацыя не на ўсё жыццё, а праз усё жыццё»
Надзея НІКАЛАЕВА
Шляхi развiцця нацыянальнай сiстэмы адукацыi, праблемы падрыхтоўкi кадраў вышэйшай навуковай квалiфiкацыi для рэалiзацыi iнавацыйнай палiтыкi дзяржавы, iнавацыйны механiзм развiцця беларускай эканомiкi — вось далёка не поўны пералiк пытанняў i праблем, якiя ўзнiмалiся ў ходзе рэспублiканскага семiнара-нарады «Інавацыйная адукацыя — стратэгiчны рэсурс устойлiвага развiцця эканомiкi Рэспублiкi Беларусь», якi прайшоў учора на базе Мiнскага дзяржаўнага лiнгвiстычнага ўнiверсiтэта.
Як адзначыў у сваiм выступленнi на нарадзе намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Аляксандр Косiнец, экстэнсiўны шлях развiцця эканомiкi дае зусiм нязначны (усяго 2—3 працэнты) прырост эканамiчнага патэнцыялу, у той час як iнавацыйнае развiццё ў 50 разоў паляпшае якасць жыцця i дабрабыт насельнiцтва. Раней сутнасць адукацыi заключалася ў механiчнай перадачы вучням гатовай сумы ведаў, падкрэслiў вiцэ-прэм’ер. А сёння вучань павiнен сам здабываць для сабе патрэбныя веды. У адукацыйным працэсе павiнен прысутнiчаць доследны аспект. Адрозненне iнавацыйнай адукацыi ад падтрымлiваючай заключаецца ў яе мiждысцыплiнарным падыходзе. Мы павiнны рыхтаваць спецыялiстаў, якiя валодаюць эканамiчнымi ведамi для распрацоўкi i ўкаранення ў практыку бiзнэс-адмiнiстравання, спецыялiстаў, здольных без праблем адаптавацца да зменлiвых патрэб рынку працы i тэхналогiй. Сёння лёс будучых спецыялiстаў адсочваецца толькi да моманту атрымання апошнiмi дыплома аб заканчэннi ВНУ. Лiчыцца, што далей iх «шлiфоўкай» зоймецца жыццё. Але гэту практыку трэба выкараняць. Ведаў, атрыманых у ВНУ, на ўсё жыццё не хопiць. Таму трэба кiравацца дэвiзам «Адукацыя — не на ўсё жыццё, а праз усё жыццё». Асноўная стаўка павiнна рабiцца на безупынную адукацыю. На развiццё навукова-даследчай дзейнасцi ў нашай краiне выдзяляюцца каласальныя сродкi, але 70—80 працэнтаў усiх новых iдэй не знаходзяць увасаблення ў жыццi. «Давайце прааналiзуем, чамуi? Бо кожны выдаткаваны дзяржавай рубель павiнен працаваць на яе эканомiку», — заклiкаў рэктараў ВНУ, якiя прысутнiчалi на нарадзе, Аляксандр Косiнец. Агучыў вiцэ-прэм’ер таксама i наступныя лiчбы, якiя заслугоўваюць самай пiльнай увагi. На сёння ў беларускiх вышэйшых навучальных установах працуюць 1279 дактароў навук i 7842 кандыдаты навук. Пераважная большасць з iх маюць перадпенсiйны i пенсiйны ўзрост. Узрост больш за 65 гадоў маюць 449 дактароў i 1194 кандыдаты навук. Узрост ад 60 да 65 гадоў — 211 дактароў i 864 кандыдаты, ад 50 да 59 гадоў — 445 дактароў i 2238 кандыдатаў. Затое ва ўзросце да 29 гадоў няма нi аднаго доктара навук i толькi 293 кандыдаты. Ва ўзроставай групе ад 30 да 39 гадоў — 13 дактароў i 1520 кандыдатаў, ад 40 да 49 гадоў — 161 доктар i 1733 кандыдаты. Абсалютна вiдавочны кадравы правал у беларускай навуцы, з якiм мы сутыкнёмся ў самай блiжэйшай будучынi. Плюс на першы план выходзiць праблема амаладжэння навуковых кадраў, тым больш што асноўнымi генератарамi новых iдэй становяцца менавiта маладыя людзi з нестандартным мысленнем.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шляхi развiцця нацыянальнай сiстэмы адукацыi, праблемы падрыхтоўкi кадраў вышэйшай навуковай квалiфiкацыi для рэалiзацыi iнавацыйнай палiтыкi дзяржавы |
|