Людзей эвакуiравалi праз вокны...
Iгар ГРЫШЫН
У мiнулыя выхадныя выратавальнiкам прыйшлося выязджаць на лiквiдацыю двух буйных пажараў у Вiцебскай вобласцi.
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар Вiцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо, у суботу каля паловы дванаццатай дня ў Лёзна ў пакоi аднаго з блокаў iнтэрната «Райаграсэрвiс» у вынiку дзiцячага свавольства пачалося ўзгаранне: дзяўчынка, якой тры з паловай годзiкi, запалiла паперу на падлозе, потым агонь перакiнуўся на шубу... Супрацоўнiкам МНС, якiя прыбылi на месца здарэння, прыйшлося эвакуiраваць з будынка 50 чалавек. А вось у Новалукомлi ў нядзелю а палове другой ночы з-за кароткага замыкання электраправодкi ў пакоi аднаго з iнтэрнатаў некаторых жыльцоў давялося выратоўваць нават праз вокны. Такiм чынам агняборцы эвакуiравалi 15 чалавек, у тым лiку 10 дзяцей, а яшчэ 35 жыльцоў спусцiлiся ўнiз па лесвiчнай клетцы. Урачы «хуткай дапамогi», якая прыбыла на месца здарэння, аказалi пацярпелым медыцынскую дапамогу на месцы, а 6 чалавек былi накiраваны ў бальнiцу на дадатковае абследаванне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулыя выхадныя выратавальнiкам прыйшлося выязджаць на лiквiдацыю двух буйных пажараў у Вiцебскай вобласцi
|
|