Прыватны псiхатропны рэзерв
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Двое медработнiкаў у пагонах стварылi падпольны склад псiхатропных рэчываў i трапiлi за краты.
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-групе ўпраўлення ваеннай контрразведкi КДБ Беларусi, у адной з вайсковых часцей Барысаўскага гарнiзона на працягу некалькiх гадоў старшы прапаршчык медслужбы незаконна спiсвала i захоўвала псiхатропныя прэпараты. Начальнiк медыцынскай службы не толькi глядзеў на гэта скрозь пальцы, але i сам унёс у гiсторыю хваробы чацвярых вайскоўцаў фiктыўныя звесткi аб прызначэннi псiхатропнага прэпарата «феназепам». Следствам таксама было ўстаноўлена, што старшы прапаршчык не проста стварыла прыватны псiхатропны рэзерв, але i дзялiлася запасамi са сваёй знаёмай. Улiчваючы, што памянёныя рэчывы аказваюць вельмi негатыўнае ўздзеянне на псiхiку чалавека, няцяжка здагадацца, якую небяспеку таiў падпольны склад. Барысаўскi мiжгарнiзонны ваенны суд, дарэчы, прыйшоў да высновы, што стваральнiкi прыватнага псiхатропнага рэзерву здзейснiлi цяжкiя злачынствы. Таму i прыгаворы былi даволi суровыя: старшы прапаршчык асуджана да 8 гадоў пазбаўлення волi, а яе начальнiк — да 4 гадоў пазбаўлення волi ў калонii ўзмоцненага рэжыму. Абодва пазбаўлены вайсковых званняў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое медработнiкаў у пагонах стварылi падпольны склад псiхатропных рэчываў i трапiлi за краты |
|