Ракi могуць атрымаць новыя паўнамоцтвы, а Скарпiёнам варта падрыхтавацца да нечаканасцяў...
Усходнi гараскоп на тыдзень
Авен. Рызыкуеце апынуцца ў цэнтры падзей — на вас засяродзiцца ўвага навакольных. Пажадана падумаць над зменай свайго iмiджу. Вашы прафесiяналiзм i выдатныя арганiзатарскiя здольнасцi будуць ацэнены па кошту. Будзьце гатовыя да таго, што менавiта вам давядзецца вырашаць жыццёва важныя пытаннi, — стагнаць з гэтай нагоды не варта. Сачыце за сваiм маўленнем, старайцеся абдумваць тое, аб чым гаворыце. Удача будзе спадарожнiчаць людзям творчых прафесiй — паспрабуйце ў сваю прафесiю ўнесцi крыху творчасцi, калi яе не было раней. У чацвер будуць удалымi паездкi i камандзiроўкi, а ў пятнiцу можаце разлiчваць на дапамогу сяброў. Удзялiце больш увагi бацькам — iм гэта так неабходна. Цялец. Не паддавайцеся эмоцыям: iх сiла на гэтым тыднi можа затуманiць розум i нашкодзiць справам. Спакой i разважлiвасць — вось складовыя вашай удачы i поспеху, якiя ў гэты перыяд спадарожнiчаюць iнiцыятарам розных пачынанняў. — Але не варта нi камандаваць блiзкiмi, нi высвятляць адносiны з кiм бы там нi было. Лепш прыслухацца да парады таго, хто старэйшы i больш вопытны. Напрыканцы тыдня ўзрасце фiзiчная актыўнасць, больш паспяхова пойдуць справы, звязаныя з руцiннымi пытаннямi, а таксама асабiстымi абставiнамi. Блiзняты. Пастарайцеся быць больш спакойнымi i ўраўнаважанымi, не губляйце кантроль над эмоцыямi, iнакш верагодны крах вашага прэстыжу. Магчыма, тыдзень будзе дастаткова напружаны з-за павелiчэння аб’ёму работы. Акуратнасць i ўважлiвасць — асноўныя складовыя гэтага перыяду. Добра прадуманыя прамовы зробяць добрае ўражанне на калег па працы. Праблемы, якiя ўзнiкнуць на гэтым тыднi, зможаце вырашыць толькi вы: не варта шукаць дапамогi збоку — лепш быць больш строгiм да сябе. Рак. Вы жывяце адчуваннем значнасцi пераменаў? Не iмкнiцеся расставiць усё па сваiх месцах, бо сiтуацыя стабiлiзуецца не адразу. Тое, што адбываецца вакол вас, сведчыць аб уступленнi ў паласу новага жыцця. Праявiце сяброўскiя пачуццi да навакольных — i да вас прыйдзе падтрымка, якая так неабходна. У сераду важна аддзялiць галоўнае ад менш значнага, iнакш мiтусня можа паглынуць вас, а вынiкi не будуць адпавядаць чаканням. У пятнiцу верагодна канструктыўная размова з начальствам, якая дазволiць вам атрымаць новыя паўнамоцтвы. Леў. Цяперашнi тыдзень спрыяльны для кар’ернага росту i дасягнення вызначаных мэтаў. Цудоўны час для людзей творчых прафесiй. Можаце не сумнявацца ў надзейнасцi i шчырасцi вашых партнёраў. Арыентуйцеся на iх — i гэта прынясе жаданы поспех. Пастарайцеся не спазняцца, быць больш пунктуальным i выконваць абавязацельствы, якiя ўзялi на сябе. Iнакш рызыкуеце пасварыцца з калегамi i блiзкiмi. Тыдзень спрыяльны для наладжвання сувязяў з замежнымi партнёрамi, абнаўлення крынiц iнфармацыi. Дзелавыя прапановы, якiя паступяць у пятнiцу, могуць сур’ёзна расчараваць. Затое ў выхадныя, хутчэй за ўсё, удасца вырашыць шматлiкiя праблемы, якiя ўзнiклi ў сям’i. Дзева. У чацвер магчымы маленькi хатнi скандальчык: вашы блiзкiя будуць чакаць ад вас увагi i цеплынi, а вы працягнеце прыемнае для вас лунанне ў аблоках. Пятнiца можа стаць днём рэалiзацыi iдэй. Успомнiце пра даўнiя абяцаннi i пастарайцеся выканаць iх. Якiя б планы вы нi будавалi ў нядзелю, родныя, хутчэй за ўсё, iх зменяць — напрыклад, прыйдуць у госцi. Шалi. Ваш дабрабыт у многiм будзе залежаць ад разумнай упартасцi i кампетэнтнасцi. У аўторак не трэба планаваць нiчога новага — лепш падвесцi вынiк ужо выкананай работы. У сераду ўвечары варта прысвяцiць дастаткова часу пабудове планаў на блiжэйшую будучыню. У чацвер пунктуальнасць у выкананнi прафесiйных абавязкаў не дазволiць зайздроснiкам застаць вас знянацку. Вас можа наведаць настрой, якi падыходзiць для складанай размовы з блiзкiмi людзьмi. Скарпiён. Можа падацца, што падзеi гэтага тыдня вы назiраеце з вокнаў цягнiка, — яны проста прамiльгнуць перад вачыма, не вельмi моцна адбiўшыся на вашым асабiстым лёсе. Магчымыя праверкi, якiя нават маюць шанц застаць вас знянацку. У аўторак, у час абмеркавання важных спраў, варта пусцiць у ход прываблiвасць — гэта дазволiць у кароткi тэрмiн вырашыць праблему, якая наспела. У сярэдзiне тыдня нагрузка зменшыцца, i стрэс выпусцiць вас са сваiх кiпцюроў. У канцы тыдня блiзкiя людзi запатрабуюць да сябе пiльнай увагi. Стралец. Многiя планы, звязаныя з работай, удасца ажыццявiць. Магчымыя праблемы юрыдычнага характару, але вашы хваляваннi будуць беспадстаўнымi i хутка ўлягуцца. Спрыяльны тыдзень для ўстанаўлення сувязяў з людзьмi — яны ў блiжэйшай будучынi акажуцца карыснымi. Апроч новых знаёмых на гарызонце аб’явяцца i старыя сябры. З аўторка i да канца працоўнага тыдня вас чакае такая напружаная праграма, што ў чацвер i пятнiцу пажадана быць больш асцярожнымi з перагрузкамi. Казярог. Тыдзень будзе вельмi ўдалы, нягледзячы на некаторую аднастайнасць i руцiнную працу. Калi ў сваiх планах улiчыце iнтарэсы дзелавога партнёра, то ад гэтага толькi выйграеце. Гэта будзе спрыяць умацаванню вашага аўтарытэту i ўплывовасцi. Высокi творчы патэнцыял. Пастарайцеся не звязваць сябе нiякiмi абяцаннямi. Вам неабходна быць больш абачлiвымi, каб пазбегнуць непаразумення. Прысвяцiце сабе больш часу, арганiзуйце паход у трэнажорны зал, займiцеся загартоўваннем. Вадалей. Непрыемнасцi могуць быць ад выпадковых знаёмых, ад няўстрыманасцi на язык — i ўсё можа скончыцца не вельмi натхняючым кантактам з афiцыйнымi асобамi. Будзьце больш асцярожнымi з тым, што не павiнна трапляцца на вочы навакольным: усё тайнае можа выявiцца з разбуральнымi для вашага асабiстага жыцця цi кар’еры наступствамi. Вам варта максiмальна выкарыстоўваць спрыяльны час для зносiнаў i перамоў у другой палове тыдня. Выхадныя днi прыдатныя для хатнiх заняткаў, сямейнага адпачынку, сустрэч з сябрамi. Рыбы. Тыдзень можа азнаменавацца поспехамi ў прафесiйнай галiне. Адзiная перасцярога: старайцеся пазбягаць дыктатарскiх замашак i ўспрымайце спакойна парады навакольных людзей. Каб больш эканомна расходаваць свае сiлы i нервы, варта сканцэнтравацца на якойсьцi адной, найбольш неадкладнай задачы. Прысвяцiце другую палову тыдня ўстанаўленню знаёмстваў i адносiнаў з уплывовымi людзьмi. Далейшыя зносiны з iмi дазволяць умацаваць ваша становiшча на працы i адкрые для вас новыя магчымасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усходнi гараскоп на тыдзень |
|