Чэмпiянат свету ў Мiнску. А чаму не?
Аляксандр ШУСТЭР, «Мiнск—Навiны»
Мiнск у хуткiм часе можа прыняць чэмпiянат свету або Еўропы па самба. Гаварыць аб гэтым дала нагоду цудоўная арганiзацыя Адкрытага чэмпiянату Беларусi, якi адбыўся 24—25 лютага ў сталiчным Палацы спорту. У спаборнiцтвах на прызы Прэзiдэнта, акрамя спартсменаў з нашай краiны, узялi ўдзел госцi з 16 дзяржаў. Яны выказалi захапленне ўзроўнем турнiру i ўпэўненасць у тым, што Мiнск дастойны прыняць не толькi «малы» чэмпiянат свету, як ужо даўно называюць Адкрыты чэмпiянат Беларусi, але i афiцыйнае першынство планеты. Вось што сказаў у сувязi з гэтым галоўны трэнер беларускай зборнай Вячаслаў Кот: «Пытанне толькi ў тым, каб мы самi вырашылi, цi будзем прымаць турнiр такога рангу. У наступным годзе ўсё-такi галоўнае спаборнiцтва — Алiмпiйскiя гульнi, таму сусветнае першынство як бы адыдзе на другi план. У астатнiм, я ўпэўнены, калi мы пададзiм заяўку, нам з гатоўнасцю давераць правядзенне i чэмпiянату Еўропы, i чэмпiянату свету».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнск у хуткiм часе можа прыняць чэмпiянат свету або Еўропы па самба. Гаварыць аб гэтым дала нагоду цудоўная арганiзацыя Адкрытага чэмпiянату Беларусi |
|