Трэнiраваўся, упаў, апрытомнеў — гiпс...
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Па-за кадрам Нейкi злы лёс праследуе вядучых канала АНТ у цыркавым тэлепраекце. Спачатку Сяргей Савiцкi, рыхтуючы джыгiтоўку на вярблюдах, упаў i пашкодзiў нагу настолькi сур’ёзна, што вымушаны быў пакiнуць праект. Урачы лiчаць, што гэта ўсё ж не пералом, а разрыў звязак, але нi Сяргею, нi яго балельшчыкам ад гэтага лягчэй не стала. I вось — новая непрыемнасць. У пятнiцу вечарам падчас рэпетыцыi на падкiдной дошцы парваўся страховачны трос. Наталля Радзiна паламала левую руку. У бальнiцы высветлiлася, што пералом цяжкi, закрыты, са змяшчэннем, упраўляць косцi давялося пад наркозам, а зараз дзяўчына напалову закаваная ў гiпс.Тэлевядучая, такiм чынам, пакiдае шоу. Аднак гэта не здымае дамоклава мяча над двума намiнантамi — Паўлам Кежой i Вiктарам Арцёмавым. Бо замянiць Наташу ў рэалiцi-шоу добраахвотна вызваўся яе напарнiк па ранiшняй праграме Сяргей Дарафееў. Паколькi праект лiцэнзiйны, паведамiлi нам у прэс-службе АНТ, канал не можа самастойна мяняць яго фармат, — запыт аб прыняццi рашэння накiраваны ў кампанiю «Эндэмол», якая распрацоўвала шоу. Адказ чакаецца прыкладна ў сераду — i якраз у гэты дзень завяршаецца глядацкае галасаванне, якое вырашыць, каму застацца, а каму пакiнуць «Зорны цырк». I да фiнiшу праекта застаецца менш як 2 тыднi... Каму тут яшчэ не хапае напалу страсцей? Як нi жорстка гэта прагучыць, шоу павiнна працягвацца. Першы шок паслабеў — i астатнiя ўдзельнiкi рэпецiруюць свае нумары. Люся Лушчык працуе над iлюзiёнам, Георгiй Волчак — над клаўнадай. Вячаслаў Харанэка плануе падскокваць на банжах, Юрый Каштанаў i Алена Грышанава — на батутах. Павел Кежа дрэсiруе сабачак. Вiктар Арцёмаў выконвае акрабатычны нумар на рамянях. Але нiводны з iх не можа быць упэўнены, што ў наступны раз страхоўка не падвядзе менавiта яго. У цырку сцвярджаюць, што траўма Наталлi Радзiнай — з разраду выпадкаў «адзiн на мiльён». Але, паводле чутак, збiраюцца паклiкаць свяшчэннiка. На ўсякi выпадак. У дапамогу да тэорыi верагоднасцi?.. АД ПЕРШАЙ АСОБЫ Таццяна БАНДАРЧУК, дырэктар Белдзяржцырка, дырэктар «Зорнага цырка»: — Мне вельмi шкада, што гэта здарылася менавiта з Наташай. Бо пасля нумара з дрэсурай мядзведзя яна мне як родная. I я вельмi спадзявалася, што Наташа дойдзе да фiналу. Наташа ўпала з невялiкай вышынi — проста прызямлiлася няўдала, на руку. Натуральна, усiх канкурсантаў вучаць групiравацца i прызямляцца. Але ў цыркавых артыстаў гэта ўменне адточваецца гадамi i даходзiць да аўтаматызму, так што Наташу нельга вiнавацiць. Наогул, у той час на манежы прысутнiчала толькi яна i акрабаты, якiя падказвалi элементы, так што няма сярод каго шукаць вiнаватых... Наш iнжынер па тэхнiцы бяспекi працуе ў цырку ўжо 16 гадоў, i за гэты тэрмiн нiводнага падобнага выпадку не было. Трос, у прынцыпе, можа вытрымаць вагу ў 6 разоў большую, чым важыць Наташа Радзiна. Прычым трос новы, набыты нядаўна, так што мы адправiлi яго на экспертызу. Як высветлiлася, справа ў тэхнiчным браку — унутры, памiж валокнамi, у адным месцы была пустата, там трос i лопнуў... Яшчэ хачу адзначыць, што ў «Зорным цырку», на жаль, змянiлася абстаноўка — у сэнсе дысцыплiны. Большасць удзельнiкаў лiчаць, што яны ўжо самастойныя i прафесiйныя, таму лёгка пераносяць час трэнiровак, ускладняюць элементы, адсцёгваюць страхоўку... Я размаўляла на гэты конт з Ягорам Хрусталёвым i прапанавала прыняць, што слова трэнера — закон, а калi ўдзельнiк парушае дысцыплiну — яго трэба выдаляць з праекта. Гэта будзе жорстка, але справядлiва, i больш бяспечна для ўсiх.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нейкi злы лёс праследуе вядучых канала АНТ у цыркавым тэлепраекце. Спачатку Сяргей Савiцкi, рыхтуючы джыгiтоўку на вярблюдах, упаў i пашкодзiў нагу на |
|