21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзяржмаёмасць у малых гарадах, якая не выкарыстоўваецца, дазволена перадаваць прадпрымальнiкам пад

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзяржаўную маёмасць, якая не выкарыстоўваецца i знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi, размешчаную ў невялiкiх населеных пунктах i сельскай мясцовасцi, дазволена перадаваць у бязвыплатнае карыстанне iндывiдуальным прадпрымальнiкам i недзяржаўным юрыдычным асобам пад канкрэтныя iнвестыцыйныя праекты. Гэта замацавана Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 27 лютага № 108 «Аб некаторых мерах па ўцягненню ў гаспадарчы абарот дзяржаўнай маёмасцi, якая не выкарыстоўваецца».

Таксама будзе ажыццяўляцца продаж такой маёмасцi на аўкцыёне з пачатковай цаной, роўнай адной базавай велiчынi. Iснуючая практыка правядзення аўкцыёнаў па продажу аб’ектаў паказвае, што значная колькасць непрададзеных аб’ектаў, да якiх прымянялiся ўсе метады панiжэння цаны, размешчана ў сельскай мясцовасцi, малых i сярэднiх гарадах, адзначылi ў прэс-службе.

Пасля дэталёвай прапрацоўкi пытання аб немагчымасцi далейшага выкарыстання аб’ектаў нерухомай маёмасцi дазваляецца iх спiсанне.

Як адзначылi ў прэс-службе, такiя меры ўстаноўлены ў мэтах уцягнення ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых будынкаў, збудаванняў, iзаляваных памяшканняў (за выключэннем жылых дамоў i жылых памяшканняў), не закансерваваных i не завершаных будаўнiцтвам аб’ектаў, якiя знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi. Наяўнасць невыкарыстоўваемых i не завершаных будаўнiцтвам аб’ектаў адмоўна адбiваецца на эканамiчным становiшчы прадпрыемстваў: яны нясуць дадатковыя фiнансавыя расходы па падтрыманню гэтых аб’ектаў у належным тэхнiчным стане, iх ахове, выплаце падаткаў.

У мэтах эфектыўнага выкарыстання дзяржаўнай маёмасцi ўказам устаноўлена адказнасць кiраўнiкоў дзяржаўных унiтарных прадпрыемстваў за неўцягненне ў гаспадарчы абарот дзяржаўнай маёмасцi, якая не выкарыстоўваецца.

Дакумент распрацаваны ў рамках выканання задачы ўрада па стварэнню ўмоў для ўстойлiвага развiцця сельскай мясцовасцi, малых i сярэднiх гарадоў, стварэнню на гэтых тэрыторыях новых вытворчасцяў, развiццю прыватнага бiзнэсу, а таксама з мэтай вырашэння шэрагу неўрэгуляваных пытанняў, якiя iснуюць цяпер у сферы маёмасных адносiнаў. Рэалiзацыя ўказа дасць магчымасць знiзiць колькасць дзяржаўнай маёмасцi, якая не выкарыстоўваецца, i будзе садзейнiчаць развiццю прадпрымальнiцтва, стварэнню новых рабочых месцаў у невялiкiх населеных пунктах i сельскай мясцовасцi, падкрэслiлi ў прэс-службе Прэзiдэнта.

У Рэестры маёмасцi рэспублiканскай уласнасцi на 1 лiстапада 2006 года ўлiчана 194 тыс. 395 будынкаў, збудаванняў i iзаляваных памяшканняў, якiя знаходзяцца ў гаспадарчым веданнi або ў аператыўным кiраваннi 2 тыс. 122 юрыдычных асобаў. У арэнду здаецца каля 2,3 млн кв.м вытворчых i адмiнiстрацыйных плошчаў (3,4 працэнта ад усiх плошчаў, якiя выкарыстоўваюцца), i гэта колькасць штогод узрастае, што дало магчымасць павялiчыць паступленнi ў бюджэт ад здачы ў арэнду дзяржаўнай маёмасцi з Br0,5 млрд у 2001 годзе да Br24,9 млрд у 2005 годзе. У той жа час у рэспублiканскай уласнасцi ёсць 2,4 млн кв.м плошчаў, якiя не выкарыстоўваюцца i неэфектыўна выкарыстоўваюцца (3,5 працэнта ўсiх плошчаў, якiя знаходзяцца ў рэспублiканскай уласнасцi).

Паводле даных Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу, у рэспублiканскай уласнасцi налiчваецца 3 тыс. 236 не завершаных будаўнiцтвам аб’ектаў, прычым каля палавiны з iх — з перавышэннем тэрмiнаў будаўнiцтва.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўную маёмасць, якая не выкарыстоўваецца i знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi, размешчаную ў невялiкiх населеных пунктах i сельскай мясцовас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика