21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Татальнае паляванне на кiлераў

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Злачынства i пакаранне

Пракуратура краiны наблiзiлася да раскрыцця гучнага забойства вядомага беларускага бiзнэсмена.

Сенсацыйную i iнтрыгуючую заяву зрабiў учора падчас сустрэчы з журналiстамi намеснiк Генеральнага пракурора Беларусi Вiктар Прус. У прыватнасцi, ён загадкава паведамiў, што сёння праваахоўныя органы «стаяць на парозе выяўлення асобаў, якiя здзейснiлi адно з самых цяжкiх злачынстваў у перыяд станаўлення нашай дзяржавы». Прадстаўнiк рэспублiканскай Пракуратуры патлумачыў, што мае на ўвазе забойства ў 1993 годзе аднаго вядомага прадпрымальнiка. Прозвiшча забiтага бiзнэсмена намеснiк генпракурора назваць адмовiўся. Не рассакрэцiў прозвiшча ахвяры кiлера Вiктар Прус i падчас адказу на ўдакладняючае пытанне аглядальнiка «Звязды»: цi маецца на ўвазе забойства мiнскага бiзнэсмена Аляксандра Лiснiчука, дырэктара фiрмы «Комiнсвест», застрэленага ля ўвахода ў свой офiс у маi 1993 года. «Я не пацвярджаю гэтую iнфармацыю... Не хацеў бы, каб хтосьцi даведаўся раней, чым за iм прыйдуць,» — патлумачыў прычыну сваёй таямнiчасцi намеснiк Генеральнага пракурора. Зрэшты, чакаць разгадкi засталося нядоўга. «Я думаю, што абвiнаваўчы прыгавор не за гарамi,— аптымiстычна заявiў Вiктар Прус.

Таксама ёсць пэўныя надзеi, што праваахоўным органам краiны ўдасца раскрыць забойства журналiсткi Веранiкi Чаркасавай, учыненае ў кастрычнiку 2004 года. Расследаванне гэтай справы не так даўно было адноўлена сталiчнай пракуратурай.

Увогуле, прадстаўнiк пракуратуры запэўнiў, што раскрыццю забойстваў мiнулых гадоў надаецца вельмi шмат увагi. Толькi за мiнулы год былi выяўлены 54 такiя злачынствы. Зараз у своеасаблiвай «базе» сабрана вялiзная «спадчына» мiнулых гадоў — 1266 забойстваў, сярод якiх амаль 40 маюць «заказныя прыкметы». Апроч таго, ёсць яшчэ 589 неапазнаных трупаў i, зусiм верагодна, што многiя з гэтых нябожчыкаў сталi ахвярамi гвалтоўнай смерцi. Як сведчыць практыка, чым больш часу праходзiць з моманту здзяйснення злачынства, тым цяжэй яго раскрыць. I ўсё ж гэтыя справы не безнадзейныя, калi за iх узяцца ўсур’ёз. Вiктар Прус падкрэслiў, што для следчых пракуратуры, якiя вядуць пошукi забойцаў, няма такога паняцця, як тэрмiн даўнасцi. «Мы знаходзiм злачынцаў, якiя здзейснiлi забойствы i 20 гадоў таму», — заявiў намеснiк Генеральнага пракурора. Напрыклад, сёлета быў устаноўлены кiлер, якi ўчынiў забойства ў 1993 годзе. Злачынца, паводле слоў Вiктара Пруса, хаваўся ў Iзраiлi. Не ўдасца пазбегнуць пакарання i бандытам з сумнавядомай «марозаўскай» злачыннай арганiзацыi. Вiктар Прус нагадаў, што 46 бандытаў з памянёнай групоўкi ўжо атрымалi суровыя прыгаворы, яшчэ сямёра чакаюць суда, а пяцёра — знаходзяцца ў вышуку. Увогуле, зараз 89 падазроных ва ўчыненнi забойстваў хаваюцца ад правасуддзя. Раскрывальнасць гэтага вiду злачынстваў у нашай краiне летась склала 96,5 працэнта. Усяго ў мiнулым годзе было зарэгiстравана 961 забойства. Дзякуючы эфектыўнаму ўзаемадзеянню следчага апарату i аператыўна-вышуковых службаў удалося ўстанавiць вiнаватых у здзяйсненнi 927 такiх злачынстваў. Забойцы атрымалi даволi суровыя прыгаворы: 9 — асуджаны да смяротнага пакарання, 7 — да пажыццёвага зняволення, 222 — да пазбаўлення волi на тэрмiн ад 15 да 25 гадоў. Неўзабаве, дарэчы, пачнецца суд над нелюдзем, якi ў мiнулым годзе згвалтаваў i забiў 4-гадовую дзяўчынку Ляну Тараскевiч. Намеснiк генпракурора паведамiў, што ў мэтах бяспекi забойцу вымушаны былi перавесцi з аднаго следчага iзалятара ў другi. «Мы асцерагалiся за яго жыццё, бо нават у злачынным асяроддзi ён быў выгнаннiкам. За яго жыццё нiхто не даў бы i капейкi,» — патлумачыў Вiктар Прус.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура краiны наблiзiлася да раскрыцця гучнага забойства вядомага беларускага бiзнэсмена
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика