Экспарт прырастае за кошт трактароў, аўтамабiляў...
Iгар ГРЫШЫН
Паводле апошнiх даных Мiнiстэрства эканомiкi, летась у параўнаннi з папярэднiм годам коштавы аб’ём тавараабароту Беларусi з краiнамi СНД павялiчыўся на 27 працэнтаў.
Як удакладняюць у мiнiстэрстве, тавараабарот рэспублiкi з краiнамi Садружнасцi ў мiнулым годзе склаў 23111,7 мiльёна долараў ЗША, у тым лiку экспарт — 8614,9 мiльёна, iмпарт — 14496,8 мiльёна долараў.Тавараабарот Беларусi з Расiяй склаў 19934 мiльёна долараў, з iх экспарт — 6849,6 мiльёна, iмпарт — 13084,4 мiльёна долараў. Як зазначаюць у Мiнэканомiкi, найбольш iстотны рост экспарту ў гэту краiну адзначаецца па трактарах, грузавых аўто, дарожнай тэхнiцы i iнш. Стабiльна ўзрастае экспарт мясных i малочных прадуктаў. А вось найбольшыя коштавыя прыросты iмпарту прыходзяцца на пастаўкi нафты, нафтапрадуктаў, прыроднага газу, адходаў i лому чорных металаў, скуранога абутку i iнш.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле апошнiх даных Мiнiстэрства эканомiкi, летась у параўнаннi з папярэднiм годам коштавы аб’ём тавараабароту Беларусi з краiнамi СНД павялiчыўся н
|
|