Бытавая тэхнiка ад «Гарызонта» і Midea Group
Вольга БЯЛЯЎСКАЯ, БЕЛТА
Адкрытае акцыянернае таварыства «Гарызонт» i кiтайскi холдынг Midea Group у перспектыве плануюць сумесна вырабляць увесь спектр бытавой тэхнiкi. Аб гэтым паведамiў намеснiк генеральнага дырэктара ААТ «Гарызонт» па забеспячэнню Кiрыл Громаў.
Паводле яго слоў, падпiсаны ўжо мемарандум. Цяпер фармiруецца статутны фонд сумеснага прадпрыемства (СП), якi складуць кiтайскiя i беларускiя iнвестыцыi. Першым крокам стане сумесная вытворчасць ЗВЧ-печаў, пачаць якую плануецца ў другiм паўгоддзi гэтага года. Аб’ём выпуску бытавой тэхнiкi складзе 600—700 адзiнак у год. «Затым спектр прадукцыi сумеснага прадпрыемства будзе паступова пашырацца», — адзначыў Кiрыл Громаў. У перспектыве СП будзе вырабляць электрычныя чайнiкi, пыласосы, кандыцыянеры, масляныя абагравальнiкi, iндукцыйныя плiты. Намеснiк генеральнага дырэктара расказаў, што частку камплектуючых для сумеснай вытворчасцi пачне пастаўляць кiтайскi холдынг, частку будзе вырабляць «Гарызонт».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адкрытае акцыянернае таварыства «Гарызонт» i кiтайскi холдынг Midea Group у перспектыве плануюць сумесна вырабляць увесь спектр бытавой тэхнiкi
|
|