38 тысяч беларускiх дзяцей — у сацыяльна небяспечным становiшчы
Iлона IВАНОВА
Арганiзацыю працы па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях абмеркавалi ўдзельнiкi рэспублiканскай нарады органаў унутраных спраў, якая прайшла ў Магiлёве. На ёй прысутнiчалi мiнiстр унутраных спраў Уладзiмiр Навумаў i намеснiк мiнiстра адукацыi Таццяна Кавалёва.
Прадстаўнiкi розных мiнiстэрстваў лiчаць, што толькi цеснае мiжведамаснае ўзаемадзеянне можа даць добры вынiк у мэтах выканання вядомага Дэкрэта «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях». — Калi будзем працаваць зладжана, тады i адабранне дзяцей з няўдалых сем’яў будзе толькi часовай мерай, — лiчыць Таццяна Кавалёва. — Падобнай на хiрургiчнае ўмяшанне, каб не знiшчыць сям’ю, а вылечыць яе. Асноўная iдэя Дэкрэта — аб’яднаць усiх, каб захаваць для дзiцяцi родную сям’ю. Тады мы пазбавiмся многiх праблем, якiя сёння каштуюць дзяржаве шмат грошай. Цяпер у рэгiёнах складаюцца пайменныя банкi даных дзяцей, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы. Але паводле звестак Мiнiстэрства адукацыi, прыкладная лiчба — 38 тысяч. Менавiта столькi дзяцей па ўсёй краiне жывуць у няўдалых сем’ях. З iх 3,5 тысячы маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Iх сiтуацыя надзвычай вострая, i трэба гэтых малых часова забiраць ад бацькоў. Гэта шмат, аднак тых, хто працуе з няўдалымi сем’ямi, такiя лiчбы ўсё ж не пужаюць. Яны тлумачаць, што Дэкрэт даў права ўмяшання ў справы сям’i, дзе ёсць праблемы, менавiта на раннiм этапе, калi яшчэ не позна дапамагчы. Дзiця можна на пэўны час забраць з няўдалай сям’i, i сiламi ўсiх ведамстваў дапамагчы ёй аднавiцца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганiзацыю працы па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях абмеркавалi ўдзельнiкi рэспублiканскай нарады органаў унутраных спраў, якая прайшла ў |
|