21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Заробак банкiра. Без спецыяльнасцi...

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

На працягу мiнулага года ў службы занятасцi Беларусi паступiла больш за 18 тыс. копiй рашэнняў судоў аб неабходнасцi пакрыцця выдаткаў на ўтрыманне дзяцей, што апынулiся на дзяржаўным забеспячэннi. Аднак толькi 14 працэнтаў гора-бацькоў распачалi пошукi вакансiй на справе. Пры гэтым 850 чалавек змаглi ўладкавацца на пастаянныя i 100 на часовыя месцы, 482 прынялi ўдзел у грамадскiх работах, а яшчэ 436... проста адмовiлiся працаваць. Таму, адзначаюць у Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, сёлета патрабаваннi становяцца больш жорсткiмi. Праўда, адначасова нельга не заўважыць — пры жаданнi кожны з «абавязаных» бацькоў можа вырашыць пытанне кампенсацый самастойна.

Дзе броня, там адказнасць

Калi раней цi не асноўнай праблемай было само з’яўленне гора-бацькоў у службе занятасцi, то зараз гэта пытанне практычна вырашана. I не ў апошнюю чаргу дзякуючы iх пошукамi i прымусовай дастаўцы супрацоўнiкамi праваахоўных органаў. Пры гэтым, кажа галоўны спецыялiст упраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Жанна Шчэмелева, для працаўладкавання несумленных бацькоў iснуе «мэтавая» броня. Да прыкладу, летась для працаўладкавання спачатку было забранiравана 1147, а потым да iх дадалiся яшчэ 438 месцаў. Вызначана падобная броня i сёлета. У кожнай вобласцi ёсць спецыяльныя пералiкi прадпрыемстваў, якiя абавязаны браць гэтых людзей да сябе. Дарэчы, беспадстаўная адмова ад прыёму можа прывесцi да санкцый у адносiнах да наймальнiкаў — даволi адчувальнага штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велiчынь.

Прычым падобнымi будуць наступствы i ў выпадку несвоечасовага прадастаўлення ў службы занятасцi звестак аб наяўнасцi вакансiй. З iншага боку, прадугледжваецца адказнасць асобаў, у адносiнах да якiх было прынята судовае рашэнне. За адмову выходзiць на працу, пастаянныя прагулы цi, як варыянт, утойванне даходаў iх будзе чакаць па-сапраўднаму жорсткае пакаранне — аж да крымiнальнай справы.

Адтэрмiноўка сэнсу не змяняе

Аднак рэгiстрацыя ў службе занятасцi — толькi палова пытання. Нашмат большыя цяжкасцi пачынаюцца потым. Як паказвае практыка, у значнай часткi гора-бацькоў няма пашпартоў, iншых пасведчанняў асобы, працоўных i санiтарных кнiжак, прапiскi цi нават грамадзянства. Аднак цi не галоўнае — практычна ў 70 працэнтаў «зязюль» адсутнiчае спецыяльнасць, прафесiйныя навыкi i... жаданне ўвогуле дзе-небудзь працаваць.

— Часам сiтуацыя падаецца проста парадаксальнай, — адзначае Жанна Шчэмелева. — Нам давялося сутыкнуцца з выпадкамi, калi чалавеку неабходна кампенсаваць выдаткi на дзяржаўнае забеспячэнне адразу 5—7 дзяцей. На кожнага з iх кампенсацыя можа дасягаць 300—380 тысяч.

I з улiкам гэтага, а таксама патрабавання пакiдаць непасрэдна такому чалавеку трэць грошай, атрымлiваецца, што штомесячны заробак гора-бацькоў павiнен складаць як мiнiмум два мiльёны рублёў. А вось дзе знайсцi грамадзянiну з базавай адукацыяй па сутнасцi стаўку кавалiфiкаванага работнiка банка — невядома.

Зрэшты, зазначаюць у мiнiстэрстве, немагчымасць знайсцi высокааплатную работу зусiм не азначае, што несумленныя бацькi не павiнны выконваць рашэннi суда. Адлiчэннi будуць рабiцца паступова — да поўнай кампенсацыi патрэбнай сумы.

Таксама «няпросты» прыклад — жанчына, якая пазбавiлiся сваiх правоў, скажам, у адносiнах да дваіх дзяцей. I пры гэтым... нарадзiла трэцяга. Зразумела, што да моманту, пакуль малодшаму не споўнiцца тры гады, прымусiць працаваць мацi нiхто не зможа. Гэта забараняе заканадаўства. Аднак, лiчаць у мiнiстэрстве, кампенсаваць выдаткi на дзяржаўнае ўтрыманне старэйшых жанчыне ўсё ж давядзецца — пасля выхаду з «дэкрэтнага» водпуску. Словам, у такiх варунках яна зможа скарыстацца толькi своеасаблiвай «адтэрмiноўкай». Але не больш за тое.

Работы няма. Але ёсць варыянты

Верагоднасць таго, што гора-бацькам, у адносiнах да якiх прынята адпаведнае судовае рашэнне, у службе занятасцi не змогуць прапанаваць пастаянную вакансiю адразу, выключаць нiколi нельга. У рэшце рэшт, у краiне ёсць гарады i раёны, дзе адшукаць «лiшняе» месца на самай справе цяжка. Тым не менш, мяркуюць у мiнiстэрстве, для адмовы ад працаўладкавання падобная прычына з’яўляецца не заўсёды важкай. У крайнiм выпадку, тут ёсць iншыя шляхi, i ў прыватнасцi, тыя ж варыянты часовага занятку цi ўдзелу ў грамадскiх работах.

Першы крок — змянiць рашэнне

Тым часам больш жорсткае патрабаванне кампенсаваць выдаткi на ўтрыманне дзяцей ужо прынесла першыя вынiкi. I вынiкi не зусiм звычайныя. Так, заўважаюць у мiнiстэрстве, зараз пачасцiлiся звароты бацькоў, якiя сцвярджаюць, што зусiм не супраць рабiць адлiчэннi з заробкаў. Аднак адначасова з iх боку выказваюцца пажаданнi прадаставiць права шукаць магчымасцi для атрымання гэтых заробкаў самастойна. Прычым у тым лiку — за межамi Беларусi.

— У прынцыпе, такое развiццё падзей падаецца цалкам рэальным, — адзначае Жанна Шчэмелева. — Аднак тут трэба мець на ўвазе адну акалiчнасць: рашэнне аб кампенсацыi выдаткаў на выхаванне дзяцей i накiраваннi ў службу занятасцi прымаецца судом. I змянiць гэта рашэнне, iнакш кажучы, даць дазвол на самастойнае працаўладкаванне, можна зноў-такi толькi праз суд.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу мiнулага года ў службы занятасцi Беларусi паступiла больш за 18 тыс. копiй рашэнняў судоў аб неабходнасцi пакрыцця выдаткаў на ўтрыманне дз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика