«Вялiкую Залатую Буквiцу» атрымаў палiграфкамбiнат iмя Я. Коласа
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
28 лютага ў будынку Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi прайшла цырымонiя ўзнагароджання пераможцаў i Рэспублiканскага конкурсу палiграфiчнага майстэрства «Палiграф-Арт».
У галоўнай намiнацыi «Лепшае палiграфiчнае прадпрыемства» перамагло ААТ «Палiграфкамбiнат iмя Я. Коласа», якое ўзнагароджана сiмвалам «Вялiкая Залатая Буквiца». Акрамя таго, прадпрыемства атрымала «Залатыя Буквiцы» за перамогу яшчэ ў трох намiнацыях: «Лепшае друкаванае высокамастацкае iлюстраванае выданне ў цвёрдым пераплёце», «За рарытэтныя тэхналогii» i «Лепшыя рэкламныя матэрыялы друкарнi». У намiнацыi «Лепшая друкаваная шматпалосная каляровая газета» перамагло РУП «Выдавецтва «Беларускi Дом друку». Паводле слоў мiнiстра iнфармацыi Беларусi Уладзiмiра Русакевiча, яго ведамства будзе прыкладаць усе намаганнi для таго, каб конкурс, якi сёлета праводзiцца ўпершыню, стаў штогадовым.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 лютага ў будынку Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi прайшла цырымонiя ўзнагароджання пераможцаў i Рэспублiканскага конкурсу палiграфiчнага майстэрств |
|