«Камунальнiкi» атакуюць кватэры
Iгар ГРЫШЫН
Прадстаўляючыся работнiкамi камунальных службаў, трое злачынцаў учынiлi шэраг нападаў у Вiцебску на кватэры грамадзян.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, ва ўсiх выпадках нахабнiкi дзейнiчаюць па адной схеме. Так, у Кастрычнiцкi РАУС Вiцебска звярнулася непрацуючая мясцовая жанчына, якая распавяла пра сваю сумную гiсторыю. Трое невядомых — жанчына i двое мужчын у масках, на званок якiх адчынiла дзверы яе дачка, спецыялiст салона прыгажосцi, уварвалiся ў кватэру, звязалi пацярпелых i завалодалi 1 мiльёнам расiйскiх рублёў, 34 тысячамi долараў ЗША, манiторам, прынтарам, залатымi ювелiрнымi вырабамi, трыма мабiльнiкамi i знiклi. Такiм жа «макарам» дзейнiчалi злачынцы i ў адносiнах да вiцебскай пенсiянеркi: калi яна адчынiла дзверы на званок нiбыта работнiкаў гаргаза, крымiнальнiкi звязалi яе i вынеслi з хаты 500 долараў ЗША, 515 еўра, 95 тысяч рублёў, хатнi кiнатэатр, 13 залатых ювелiрных вырабаў i сотавiк. Трэба зазначыць, што праваахоўнiкi зараз актыўна займаюцца пошукамi гэтай банды, i, як мяркуецца, злачынныя прыгоды iх хутка скончацца. А ў мiнiстэрстве нагадваюць, што грамадзянам неабходна праяўляць элементарныя меры перасцярогi, каб не стаць ахвярамi рабаўнiкоў. У прыватнасцi, перад тым, як адчыняць дзверы кватэры незнаёмцу, якi прадстаўляецца работнiкам камунальных, сацыяльных службаў або ўстаноў, трэба запатрабаваць дакументы, нумар тэлефона i патэлефанаваць у арганiзацыю, якую ён прадстаўляе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўляючыся работнiкамi камунальных службаў, трое злачынцаў учынiлi шэраг нападаў у Вiцебску на кватэры грамадзян |
|