21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Галоўны вынiк — моладзь знаходзiць сябе

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля ТАЛIВIНСКАЯ

У Мінску адбыўся VI Пленум ЦК БРСМ i рэспублiканскага актыву, на якiм арганiзацыя прааналiзавала зробленае i паставiла перад сабой новыя задачы

— Я з упэўненасцю магу сказаць, што БРСМ як маладзёжная арагнiзацыя адбылася, — запэўнiў у сваiм выступленнi Леанiд КАВАЛЁЎ, першы сакратар ЦК. — Сёння нашу арганiзацыю ведаюць па акцыях «За Беларусь», «За квiтнеючую Беларусь», па вiзiтоўках «Скураны мяч» i «Залатая шайба». У рэгiёнах, на месцах адбываюцца тысячы мерапрыемстваў, якiя гавораць самi за сябе. Сёння моладзь давярае БРСМ i iдзе ў арганiзацыю. Гэта адзiная грамадская арганiзацыя, якая рэальна вырашае праблемы моладзi. Толькi за студзень i люты да нас прыйшлi каля 10 тысяч чалавек у месяц — такой дынамiкi яшчэ нiколi не было. I, безумоўна, мы кожнаму з маладых людзей рады.

Нашы прадстаўнiкi добра сябе зарэкамендавалi на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Каля 1500 членаў арганiзацыi сталi дэпутатамi. 7 працэнтаў дэпутатаў усiх узроўняў па краiне — гэта актывiсты нашага Саюза.

Важным этапам мiнулага года ў жыццi арганiзацыi стала стварэнне Iнфармацыйна-iдэалагiчнага цэнтра пры ЦК БРСМ на базе Акадэмii кiравання. Гэты Цэнтр праводзiць манiторынг праблем моладзi, выпрацоўвае метады, формы, стратэгiю развiцця арганiзацыi. Для гэтага мы навучаем нашых маладых людзей, актывiстаў. Калi ў 2005—2006 годзе ў Цэнтры навучалася каля 240 чалавек, то ў 2006—2007 годзе ў Акадэмii кiравання скончаць курсы павышэння квалiфiкацыi 950 маладых людзей, а галоўнае, 500 з iх — актывiсты арганiзацыi, г. зн. пазаштатныя работнiкi, якiя з’яўляюцца сакратарамi пярвiчак.

Добрым было таксама i тое, што мы перавысiлi планку камсамолу па занятасцi моладзi, працаўладкаванню. У лепшыя свае часы камсамол працаўладкоўваў у летнiя месяцы 36—38 тысяч чалавек. Летась мы дапамаглi зарабiць грошы больш за 40 тысячам студэнтаў i навучэнцам — практычна кожнаму, хто звярнуўся. Сучаснай моладзi можа падабацца не ўсё, што робiць БРСМ, але важна, што, дзякуючы разнапланавасцi накiрункаў нашай дзейнасцi, амаль кожны можа знайсцi тут тое, што яму цiкава. Дзякуючы Саюзу, моладзь зарабляе грошы не толькi на ўласныя патрэбы, але i для дзяржаўных мэтаў. За мiнулы год арганiзацыя пералiчыла каля 200 мiльёнаў рублёў у фонд мемарыяльнага комплексу «Буйнiцкае поле». Акрамя таго, маладыя людзi — члены арганiзацыi знайшлi амаль 600 прозвiшчаў воiнаў-абаронцаў Магiлёва, якiя дагэтуль былi невядомыя. Сур’ёзную дапамогу БРСМ аказаў 5-й пагранзаставе «Падлiпкi» ў Гродзенскай вобласцi, Музею камсамольскай славы на Вiцебшчыне.

Асноўнай задачай на 2007 год Леанiд Кавалёў назваў стварэнне кадравага патэнцыялу. «Моладдзю павiнны кiраваць прафесiяналы, — падкрэслiў лiдар БРСМ. — Сёння маладыя людзi не даруюць падману, галавацяпства i несумленнасцi». Другая задача — патрыятычнае выхаванне. Магiстральным накiрункам застаецца занятасць моладзi i працаўладкаванне. Маладзёжнымi будоўлямi аб’яўлены «Мiнск-Арэна» i Камсамольскае возера. Асаблiвая ўвага будзе нададзена баўленню вольнага часу ў сельскай мясцовасцi.

Яшчэ адзiн важны вектар дзейнасцi БРСМ — здаровы лад жыцця. Тут найбольш цiкавыя вынiкi трэба чакаць у сферы турызму. БРСМ мае ўсе магчымасцi, упэўнена кiраўнiцтва арганiзацыi, каб паспяхова развiваць маладзёжны турызм.

Адным са сваiх прыярытэтаў Саюз моладзi лiчыць таксама развiццё маладзёжнага супрацоўнiцтва з арганiзацыямi iншых краiн. Знакавым для БРСМ быў удзел у 16 Сусветным фестывалi моладзi i студэнтаў у Каракасе (Венесуэла). У 2006 годзе Саюз удзельнiчаў у Мiжнародных лагерах «Бе-Ла-Русь», «Дружба славян», «Моладзь ХХI стагоддзя», у Расiйска-Беларускiм фестывалi «Моладзь за Саюзную дзяржаву», у сустрэчы з дэлегацыяй Цэнтральнага камiтэта «Камунiстычнай моладзi Грэцыi», у рабоце Асамблеi Сусветнай Федэрацыi Дэмакратычнай Моладзi (СФДМ). Дарэчы, уступленне Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi ў Сусветную федэрацыю дэмакратычнай моладзi запланавана на 2007 год.

Ужо ў лютым гэтага года па запрашэнню ЦК БРСМ Беларусь у мэтах умацавання двухбаковых сувязяў у галiне развiцця маладзёжнай палiтыкi наведалi дэлегацыi Саюза рэвалюцыйнай моладзi Сiрыi i «Левага фронту — Камунiстычнага Саюза моладзi Венгрыi». У рамках вiзiтаў былi падпiсаны пагадненнi аб супрацоўнiцтве.

На пленарным пасяджэннi ЦК БРСМ 27 лютага ўзялi ўдзел Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Рэспублiкi Куба ў Рэспублiцы Беларусь Амар Медзiна Кiнтэра, Часовы Павераны ў справах Балiварыянскай Рэспублiкi Венесуэла Амерыка Дыас Нуньес i старшыня «Левага фронту — Камунiстычнага Саюза моладзi Венгрыi» Кiнга Калашаi.

— Канструктыўныя адносiны памiж Рэспублiкай Беларусь i Кубай склалiся таму, што нашы краiны падобныя сваёй адказнасцю i праблематыкай, — патлумачыў сваю цiкавасць да маладзёжнай арганiзацыi кубiнскi пасол. — Абедзве краiны зыходзяць з прынцыпу, што моладзь — гэта будучае, гарантыя развiцця любой нацыi. Мы можам супрацоўнiчаць па многiх пунктах: у барацьбе за справядлiвы свет, за самаiдэнтыфiкацыю кожнага народа, у абароне права на суверэнiтэт, у захаваннi агульначалавечых каштоўнасцяў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску адбыўся VI Пленум ЦК БРСМ i рэспублiканскага актыву, на якiм арганiзацыя прааналiзавала зробленае i паставiла перад сабой новыя задачы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика