21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як б’ецца «сэрца дурня»

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Муз-news

Бабруйскi калектыў «Зямля каралевы Мод» днямi выпусцiў у свет свой дэбютны альбом «Сэрца дурня». Правiнцыйных музыкантаў падтрымала кампанiя VIGMA.

— Мы выдаём не толькi ўжо вядомых выканаўцаў, але i перспектыўных пачаткоўцаў, — адзначыў музычны прадзюсар Уладзiмiр Максiмкаў. — Зрэшты, бабруйчан нельга назваць невядомым гуртом: меламанам знаёмыя два iхнiя клiпы, на песнi «Герой бясконцасцi» i «Бывай, зямля» (з удзелам фрыстайлiста Дзмiтрыя Дашчынскага).

Бабруйскi гурт абкружаны незвычайнымi гiсторыямi. Так, кажуць, што грошы на першы клiп iхнi прадзюсар Валерый Аляксееў заклаў свае. Ды не проста свае, а тыя, што былi сабраны на набыццё пратэза— у вынiку вытворчай траўмы Валерый страцiў правую руку. Але нi аптымiзму, нi настойлiвасцi не згубiў.

— Тое, што грошы на раскрутку я ўзяў са сваiх зберажэнняў — праўда, — расказваў Валерый. — Творчасць гурта вельмi блiзкая мне, майму настрою.

Першая пласцiнка аказалася для бабруйчан паспяховай — вакалiст Колка Алфiмаў сцвярджае, што палова тыражу распрададзена. Натхнёныя музыканты вырашылi каваць жалеза гарачым... i ўжо збiраюцца запiсваць другi альбом, дзе будзе менш року, затое больш фальклору.

Каронак поўны рок

Хоць сёлета «Рок-каранацыя» i рыхтавалася ў абстаноўцы, наблiжанай да партызаншчыны, цырымонiя раздачы ўзнагарод айчынным «нефарматнiкам» па вынiках 2006 года ўсё ж адбылася. Пераможцам i ўладальнiкам галоўнай кароны даволi нечакана стаў гомельскi гурт «Rasta», якi iграе ну вельмi цяжкую музыку. Гамяльчане таксама атрымалi карону за лепшы альбом года — «The Age of Movement».

Увогуле, бадай, упершыню з моманту заснавання ўзнагароды — а першая «Рок-карона» прайшла па iнiцыятыве музычнага выдаўца Юрыя Цыбiна ў 1995 годзе — узнiкала столькi пытанняў наконт справядлiвасцi судзейства. Бо толькi журы магло растлумачыць, чаму «J:Mopс» за год раптам перакачаваў з рокераў у поп-музыку i быў адзначаны ў якасцi лепшага поп-выканаўцы, а лепшым рок-выканаўцам, у сваю чаргу, стаў незалежны музыкант Атмаравi, музыку якога ўвогуле цяжка вызначыць стылiстычна... Што за новы жанр — спяваючая паэзiя — таксама засталося не высветлена. Так цi iнакш, музычныя сланы раздадзены — на гэты раз не было нiякай «рок-князёўны», затое з’явiлася «Надзея года». Ёй было названа ВIА «Вiзiт». Цi ёсць надзея на лепшае ў самой «Рок-кароны года», якая перажыла чарговую рэйнкарнацыю, арганiзатары не ўдакладнiлi. А шкада.

Мiстэрыя без iстэрыi

Яшчэ адна беларуская прэмiя прайшла крыху раней за «Рок-каранацыю» — «Мiстэрыя гука». Па сутнасцi, гэта проста сетка музычных магазiнаў другi год запар называе самых прадаваемых з айчынных музыкантаў (праўда, прадзюсар прэмii Адам Старповiч так i пазбягае канкрэтных лiчбаў, спасылаючыся на камерцыйную тайну). У астатнiм усё празрыста i зразумела.

Так, лiдарам продажаў стаў альбом «J:Mopc» «Басанож па маставой», за што вакалiст Уладзiмiр Пугач i атрымаў два дыпломы-сертыфiкаты — «Рок-альбом года» i агульны «Альбом года». «Калi хто лiчыць, што наша музыка — гэта не рок, не крыўдуйце на мяне i на «Мiстэрыю гука». А я мяркую, што гэта адна з самых аб’ектыўных прэмiй», — падзялiўся Пугач з прэсай. Пакуль Павел Тараймовiч цалаваў прысутных дзяўчат, важак «Тяни-Толкай» Павел Клышэўскi забраў узнагароду за ўвесь калектыў — за «Поп-альбом года». З хард-року i металу найлепш прадавалiся гамяльчане «Rasta», з незалежных музыкантаў — Змiцер Вайцюшкевiч, альбом якога «Танга з ружай» стаў i самым дарагiм з усiх, таму ўлiчваўся з павышаным каэфiцыентам. Сiнглам года прадаўцы i пакупнiкi палiчылi працу дзяўчат з «Merry Poppins».

Карэтнiкава не свабодная?

Спявачка заiнтрыгавала большасць сваiх сяброў i знаёмых — апошнiм часам яна рэдка з’яўлялася на публiцы, бо была вельмi занятая з сябрам.

— Нiхто нават i падумаць не мог, што «новы сябар» — гэта абаяльны сабачка пароды шы-тцу, — смяецца Вера. — Мне падарыў яго прыхiльнiк, з якiм мы знаёмыя ўжо некалькi гадоў. Я якраз з’язджала на гастролi, вяртаюся, адчыняю дзверы кватэры — а мне насустрач бяжыць такi маленькi цуд... Мама сказала, яго прынеслi i перадалi спецыяльна для мяне.

Аддзячыўшы прыхiльнiка за падарунак, Карэтнiкава заклапацiлася самым важным для гаспадынi «пакаёвай сабачкi» — пошукам iмя. У вынiку аб’яднаных намаганняў сяброў i Iнтэрнэта шы-тцу названы Ланселотам, у гонар першага рыцара караля Артура. Прынамсi, так запiсана ў спецыяльным сабачым пашпарце. Але, улiчваючы памер жывёлiнкi, усе скарачаюць iмя да Лансiка. Гаспадыня аддае сябру ўвесь вольны час памiж здымкамi i канцэртамi, i паспела з iм настолькi пасябраваць, што збiраецца, калi сабачка крыху падрасце, браць яго з сабой на свецкiя мерапрыемствы i рабiць усякiя модныя прычоскi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бабруйскi калектыў «Зямля каралевы Мод» днямi выпусцiў у свет свой дэбютны альбом «Сэрца дурня». Правiнцыйных музыкантаў падтрымала кампанiя VIGMA
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика