21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Код Пiфагора

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iна АРЭХАВА

777

Ала Вiктараўна — чалавек не вельмi камунiкабельны, чужых не любiць, на iнтэрв’ю згадзiлася не адразу. Выставiла некалькi ўмоў: не фатаграфаваць, прозвiшча i кантактных каардынатаў не ўказваць. Працуе Ала Вiктараўна толькi з пастаяннымi, праверанымi клiентамi, чалавеку «з вулiцы» патрапiць да яе цяжка. Мая суразмоўца — спецыялiст шырокага профiлю: i карты разложыць, i па руцэ паварожыць, i з зоркамi параiцца. Усё для клiента. Але ёсць у яе свой «канёк», тэма, якой яна проста апантаная, — нумаралогiя. Пра лiчбы i iх уплыў на наша жыццё мы i дамовiлiся пагутарыць.

— Ала Вiктараўна, калi зарадзiлася нумаралогiя?

— Дакладных звестак няма, але заснавальнiкам лiчаць старажытнага вучонага i фiлосафа Пiфагора. Менавiта ён у сваiм вучэннi аб музычных iнтэрвалах указаў на дакладную сiмволiку лiчбаў. Ён сцвярджаў, што лiчбы з’яўляюцца адбiткам сусветных пачаткаў, а навука, якая гэтую залежнасць разглядае, называецца акультнай.

У ХIХ стагоддзi ў краiнах Захаду вельмi папулярнай была тэорыя пульсацыi Сусвету. Вучоныя ўстанавiлi, што электрычныя, магнiтныя i светлавыя iмпульсы распаўсюджваюцца хвалямi, i што кожны чалавек, па-першае, знаходзiцца ў пастаянным кантакце з гэтымi iмпульсамi, а па-другое, сам характарызуецца пастаяннай пульсацыяй. Усе рэчы валодаюць пэўнымi частотамi хiстанняў, якiя ў сваю чаргу залежаць ад частаты вiбрацый. У якасцi аналогii можна прывесцi бачныя простым вокам адценнi колеру, якiя супастаўляюцца з кароткiмi i доўгiмi светлавымi хвалямi.

— А прычым тут нумаралогiя?

— Тэорыю пульсацыi можна разглядаць i ў адносiнах да гукавых хiстанняў, што i прыцягнула ўвагу нумаролагаў. Уявiце, што ўвесь Сусвет з’яўляецца складаным музычным iнструментам, чые струны вiбрыруюць i ствараюць хiстаннi рознай частаты. Музычныя вiбрацыi Сусвету налiчваюць 9 асноўных нот, кожная з якiх выражаецца пэўнымi лiчбамi. Струна, у якой заключана вiбрацыя пэўнага прадмета цi чалавека, пастаянна вiбрыруе з характэрнай для яе частатой. Яе гук пераплятаецца з гукамi iншых струн, у вынiку чаго ўтвараецца адна агульная непаўторная нота, якая змяняе сваё гучанне ў кожнае новае iмгненне iснавання Сусвету i з’яўляецца праявай яе жыццёвай энергii.

— Атрымлiваецца, што ўсе з’явы свету знаходзяць адлюстраванне ў музыцы Сусвету?

— Як i жыццё кожнага чалавека. Iмёны, даты нараджэння i iншыя, на першы погляд, нязначныя фактары аказваюць iстотнае ўздзеянне на людзей, а праз iх i на музыку Сусвету. Аўтарства такой карцiны арганiзацыi Сусвету прыпiсваюць Пiфагору. Пра яго жыццё захавалася вельмi мала дакладных звестак. Вядома, што ў 530 годзе да н.э. ён наведаў грэчаскую калонiю Кратон i заснаваў рэлiгiйны ордэн i фiласофскую школу. Адметным сiмвалам яго паслядоўнiкаў стала пентаграма.

— Пiфагор захапляўся акультызмам?

— Ён верыў у магiчныя магчымасцi нумаралогii. Акрамя таго, ён з’яўляецца аўтарам некаторых парад па практычнай магii. Напрыклад, пасля таго, як прачнуўся i ўстаў з ложка, скруцi бялiзну цi акуратна разгладзь далонню тое месца, дзе ты ляжаў. Абрэзаў валасы i пазногцi — плюнь на iх. Пазбягай насiць на целе ўпрыгажэннi, асаблiва пярсцёнкi. Уставай з ложка i абувайся, пачынаючы з правай нагi. Трымай станоўчыя эмоцыi пад кантролем, не дэманструй iх усiм. Нiколi не дапамагай чалавеку, якi нешта разгружае, аднак не адмаўляй таму, хто нешта грузiць.

Ноты i лiчбы

— Адсутнасць дакладных звестак аб дзейнасцi Пiфагора не перашкаджае нам меркаваць, што менавiта ён вынайшаў суадносiны памiж музычнымi iнтэрваламi квiнтай, актавай i квартай i лiчбамi ад 1 да 4, — працягвае варажбiтка. — Трэба было ўлiчваць залежнасць памiж даўжынёй струны i вышынёй гука, якi яна выклiкае. Напрыклад, калi атрымаць гук з пэўнай струны, а потым удвая яе падоўжыць i зноў атрымаць гук, новая нота будзе нiжэйшай за папярэднюю на адну актаву. Маючы на ўвазе такую заканамернасць, можна вывесцi наступныя суадносiны: квiнта — 3:2, актава — 2:1, кварта — 4:3. Пасля вынаходнiцтва музычных iнтэрвалаў паслядоўнiкi Пiфагора пачалi выкарыстоўваць iх у матэматыцы i для тлумачэння ўсiх незвычайных з’яў i працэсаў Сусвету. Арыстоцель сцвярджаў, што вучнi Пiфагора верылi, што «адзiн набор лiчбаў з’яўляецца справядлiвасцю, другi — душой i розумам, трэцi — магчымасцю» i што ўсё астатняе таксама можа быць выражана ў лiчбах. У пачатку новай эры верны прыхiльнiк iдэй Пiфагора матэматык i фiлосаф Нiкамах у размове з калегамi заяўляў: «Аснова свету ляжыць у сферы лiчбавых значэнняў i схем. Усё, што прырода сiстэматычна стварае ў Сусвеце, i ў частках сваiх, i ў цэлым, вызначана i прыведзена да парадку ў адпаведнасцi з лiчбай па задуме стваральнiка ўсяго iснага, бо задума гэтая адлюстравалася ў папярэдняй схеме пад уплывам лiчбы, задуманай Богам-творцам, лiчбы яшчэ нематэрыяльнай, але ў той жа час лiчбы, якая адлюстроўвае сутнасць i сэнс. У адпаведнасцi з гэтым планам павiнна стварацца ўсё — рэчы, час, рух, нябёсы, зоркi i ўсе вiды пераўтварэнняў».

— Калi сувязь памiж з’явамi Сусвету апiсваецца лiчбавымi значэннямi, значыць, яе можна вызначыць матэматычна?

— На гэтым i грунтуецца нумаралогiя. Пiфагарэйцы сцвярджалi, што лiчбавыя заканамернасцi з’яўляюцца скарбонкай усiх таямнiц Сусвету, што ўсе лiчбы маюць асобы сэнс, а людзi з матэматычнымi здольнасцямi могуць знайсцi ключ да раскрыцця таямнiц Сусвету i жыцця чалавека. Сам Пiфагор пiсаў: «Калi ёсць у свеце законы, якiм падпарадкоўваецца ўсё — i людзi, i багi, — дык гэта найперш законы матэматычныя. Хто ведае матэматыку, той ведае тое, што вышэй багоў». Пiфагор распрацаваў унiкальную матэматыка-фiласофскую сiстэму, якая дазваляла даведацца, у якой ступенi рэальнае ўвасабленне чалавека адпавядае яго прызначэнню. Паводле гэтай сiстэмы самымi галоўнымi з’яўляюцца лiчбы ад 1 да 4. Iх сума роўная 10. Яны сталi асновай для ўсiх магчымых лiчбавых камбiнацый, а значыць, i крынiцай усяго iснага ў свеце.

Магiя лiчбаў

— Раскажыце, якое значэнне мае кожная з чатырох лiчбаў у маштабе Сусвету?

— Лiчба «1» азначае Вышэйшую iснасць, якая з’яўляецца нейкай нефiксаванай кропкай i ў прынцыпе не мае нiякiх параметраў. Лiчба «2» прадстаўляе Матэрыю, якая ў лiтаральным адлюстраваннi ўтварае нейкую прамую пэўнай даўжынi, якая злучае дзве кропкi. Паняцце шырынi гэтай прамой адсутнiчае. Лiчба «3» азначае Трыяду. У матэрыяльным увасабленнi гэта тры прамыя лiнii пэўнай даўжынi, якiя спалучаюць тры роўнааддаленыя адна ад адной кропкi. Атрыманы трохвугольнiк мае толькi два вымярэннi — шырыню i даўжыню. Лiчба «4» утварае Тэтраэдр — элементарную фiгуру, атрыманую шляхам злучэння прамымi лiнiямi чатырох кропак, якая мае аб’ём. Тэтраэдр з’яўляецца дасканалай формай для выражэння майi — касмiчнай пустаты i адзiнства ў мностве.

— А як пiфагарэйцы ставiлiся да лiчбаў, утвораных ад базавых?

— Асобай павагай карысталася лiчба «12», атрыманая пры памнажэннi 3 на 4. У матэрыяльным iснаваннi гэта Тэтрады — тры iдэальныя прамавугольнiкi. У акультыстаў «12» выяўляецца ў выглядзе двайнога трохвугольнiка, якi лiчыцца плоскай мадэллю Сусвету.

Згодна з сiстэмай Пiфагора, лiчбы 1, 2, 3, 4 абумоўлiваюць матэматычны малюнак Космасу, утвараюць фiгуру Тэтрактыс — «вечную крынiцу Прыроды». Яна сярод паслядоўнiкаў Пiфагора карысталася асобай павагай.

— «1» i «3» — няцотныя лiчбы, «2» i «4» — цотныя. Для нумаралогii гэта мае значэнне?

— Пiфагор лiчыў гэта важным. У нумаралогii звяртаюць увагу на наяўнасць у прыродзе процiлеглых iснаванняў, якiя з’яўляюцца абавязковай умовай развiцця Сусвету: дабро—зло, правае—левае, смерць—нараджэнне, белае—чорнае, мужчынскае—жаночае, адзiн—шмат, цот—няцот i г.д. Пiфагор першыя часткi пар (дабро, белае, смерць, правае...) называў няцотнымi, а другiя (нараджэнне, чорнае, левае...) — цотнымi. Паводле яго тэорыi, у няцотных лiчбаў ёсць «утваральная сярэдзiна», а ў цотных — «прымаючая лакуна». Для цотных лiчбаў характэрны жаночыя, пасiўныя якасцi, для няцотных — актыўныя мужчынскiя.

Iмя i лёс

— Для таго, каб вызначыць лёс канкрэтнага чалавека, нумаролагу неабходна ведаць дату яго нараджэння?

— Не толькi. Лiчба — адзiн з кодаў да таямнiц Сусвету. Другiм ключом з’яўляецца алфавiт. З дапамогай пэўных методык вылiчэння можна дастаткова поўна вызначыць лёс кожнага чалавека, яго галоўныя моманты жыцця, характар. Для гэтага трэба ведаць значэнне лiчбаў i лiтар, дакладную дату нараджэння, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, адрас месца пражывання. Гэта дазволiць чалавеку лепш зразумець сябе, свой лёс, i пры неабходнасцi — зменшыць негатыўнае ўздзеянне планет. Справа ў тым, што пэўная лiчба нясе ў сабе энергiю пэўнай планеты Сонечнай сiстэмы. Старажытныя людзi верылi, што энергiя (вiбрацыя) кожнай планеты звязана з сонечнымi суткамi i ўплывае на праяўленне пэўных станоўчых i адмоўных якасцяў. Схематычна гэта можна апiсаць так: панядзелак — Месяц, аўторак — Марс, серада — Меркурый, чацвер — Юпiтэр i г.д. Негатыўнымi якасцямi Месяца з’яўляюцца няўпэўненасць, закамплексаванасць, станоўчымi — мяккасць, дабрыня, такт, ураўнаважанасць. У Марса «мiнусы» — гэта яго эмацыянальнасць, балбатлiвасць, рэўнасць, «плюсы» — шчырасць, iнтуiцыя, смеласць, кемлiвасць.

— У нумаралогii кожнай лiтары алфавiта адпавядае пэўная лiчба. Для раскрыцця таямнiцы iмя ўсе лiчбы, адпаведныя канкрэтным лiтарам, складваюць?

— Не ўсё так проста. Хоць гэта аснова. У працэсе расшыфроўкi трэба браць у разлiк не толькi сумы, атрыманыя ў вынiку разгляду розных варыянтаў iмя, але i сумы адных галосных, адных зычных i лiчбу нараджэння. Каб правесцi больш поўны аналiз, трэба вывучыць кожную лiтару iмя, вызначыць, колькi разоў сустракаецца пэўная лiчба, якiх лiчбаў няма ўвогуле. Акрамя Лiчбы Iмя мы вылiчаем Лiчбу Асобы, Лiчбу Iснасцi, Залатую Лiчбу, Лiчбу Рознiцы Iснасцяў Партнёраў, Лiчбу Жыццёвых Перашкод i г.д.

— З пераменай iмя (прозвiшча) чалавека мяняецца i яго лёс?

— Натуральна. Як i з пераменай месца жыхарства. Змяняецца яго лiчба, падзеi жыцця, стаўленне да яго iншых людзей. Адаптацыя да новага iмя пачынаецца прыкладна пасля 1,5—2 гадоў жыцця з iм.

— Скептыкi сцвярджаюць, што iмя, прозвiшча даецца чалавеку выпадкова i лёс тут нi пры чым...

— Нумаролагi вераць, што iмя чалавека з’яўляецца вынiкам дзеяння сiл Сусвету. Яшчэ да нараджэння немаўля гэтыя сiлы ўплываюць на яго лёс i характар, а таксама на падсвядомасць бацькоў. Выбiраецца iмя, якое абумовiць лёс i характар. Ёсць версiя, што душа, якая пасяляецца ў цела, сама выбiрае сабе iмя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ала Вiктараўна — чалавек не вельмi камунiкабельны, чужых не любiць, на iнтэрв’ю згадзiлася не адразу. Выставiла некалькi ўмоў: не фатаграфаваць, прозв
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика