Свята для балельшчыкаў, праверка перад «боем» для каманд
Iрына ПРЫМАК
Футбол Учора ў сталiчным футбольным манежы стартаваў III Мiжнародны турнiр на прызы УПП «Дарыда» i газеты «Звязда»Шэсць каманд гуляюць у дзвюх групах: група «А» — «Дарыда» (Мiнскi раён), «Зорка-БДУ» (Мiнск, Д2), «Рыга» (Латвiя, Д1), група «Б» — «Тарпеда» (Жодзiна), «Нафтан» (Наваполацк), «Белшына» (Бабруйск, Д2).Паводле слоў Яўгена Шабунi, генеральнага дырэктара клуба «Дарыда», сёлетнi турнiр, мэта якога — спрыяць падрыхтоўцы каманд для выступлення ў нацыянальным першынстве, сабраў самае моцнае прадстаўнiцтва ўдзельнiкаў: «Калi ў першым Кубку «Дарыды» было толькi чатыры каманды, у другiм шэсць, але падабралiся не надта моцныя сапернiкi, то ў гэтым годзе састаў удзельнiкаў высокага ўзроўню — чатыры дружыны вышэйшай лiгi чэмпiянату Беларусi i элiтная каманда латышскага першынства. Адзiнае, што мяне засмучае, — не ўдаецца запрасiць клубы украiнскай i расiйскай прэм’ер-лiг, бо ў iх пачынаюцца нацыянальныя чэмпiянаты. Спадзяюся, што налета нам дазволяць правесцi Кубак «Дарыды» раней, у лютым. Пакуль атрымаць манеж у карыстанне ў гэты час мы не маглi з-за правядзення ў iм матчаў Кубка Дэвiса». Напярэдаднi спаборнiцтваў мы звязалiся i з галоўным трэнерам «Дарыды» Анатолем Байдачным. Настаўнiк паведамiў, што на турнiры састаў «мiнеральнай» каманды будзе змешаным: «Трэба ж праверыць навiчкоў, блiжэйшы рэзерв». Дарэчы, аб гатоўнасцi каманд да чэмпiянату Беларусi можна будзе даведацца i па вынiках Кубка федэрацыi, якi сёлета пройдзе ўпершыню (стартуе 12 сакавiка). Хто ж стане пераможцай III Мiжнароднага турнiру на прызы УПП «Дарыды» i газеты «Звязда», даведаемся 4 сакавiка. Фiнал пачнецца а 14-й гадзiне. Уваход на ўсе матчы свабодны, так што ў час мiжсезоння (чвэрцьфiнальныя сустрэчы Кубка Беларусi i 16-ы чэмпiянат краiны пачнуцца толькi ў красавiку) гэтыя спаборнiцтвы прыйдуцца беларускiм балельшчыкам даспадобы. Р.S. Першы матч памiж «Белшынай» i жодзiнскiм «Тарпеда» завяршыўся з лiкам 1:3.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў сталiчным футбольным манежы стартаваў III Мiжнародны турнiр на прызы УПП «Дарыда» i газеты «Звязда»Шэсць каманд гуляюць у дзвюх групах
|
|