21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пад знакам галасiстага салаўя

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Разам з птушкамi

Вядучыя эколагi i прыродазнаўцы ўжо традыцыйна штогод выбiраюць у Беларусi птушку года. Нацыянальная кампанiя пад знакам той цi iншай птушкi ажыццяўляецца ў нашай краiне ўжо восьмы раз. У розныя гады птушкамi года былi: белы бусел, белая плiска, авальга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка i летась — кнiгаўка. Сёлета рашэннем Рэспублiканскага савета ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» птушкай года быў выбраны салавей. Аб гэтай цiкавай i галасiстай маленькай птушачцы карэспандэнту «Звязды» расказаў спецыялiст па кампанiях i экалагiчнай адукацыi грамадскай арганiзацыi «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Руслан ШАЙКIН.

Арнiтолагi выбралi салаўя птушкай года, бо яна даволi папулярная i вядомая сярод насельнiцтва, мае паўсюдную распаўсюджанасць, нават у вялiкiх гарадах яшчэ ёсць месцы, дзе жывуць салаўi. Але хапае ў гэтай птушкi i праблем, якiя галоўным чынам звязаны з чалавекам...

У дзiкай прыродзе салавей жыве ў вiльготных лясах з густымi хмызнякамi. Вядома, што ён насяляе групы дрэў i кустоў на лугах i ў поймах рэк. Лiчыцца, што ў населеных пунктах салавей селiцца ў старых парках i садах. Разам з тым у Мiнску я шмат разоў чуў спевы салаўя ў прыватным сектары за мясакамбiнатам па вулiцы Казiнца, у кустоўi каля ракi Свiслач, на тэрыторыi цiхiх зялёных зон буйных медыцынскiх устаноў або комплексаў, а таксама за агароджай закрытых дзiцячых садкоў або школ, якiя добра ахоўваюцца. Салаўi не любяць месцы, дзе гуляюць людзi з сабакамi або бадзяюцца каты.

Справа ў тым, што гняздо салавей звычайна робiць на зямлi пад густым кустом, часам у сярэдзiне куста, якое заўсёды добра замаскiравана, рэдка — на сухiх галiнках на вышынi да 1,5 метра над зямлёй.

Першымi ўвесну на разведку ў Беларусь прылятаюць самцы ў канцы красавiка—пачатку мая. Яны шукаюць лепшае месца з будучай «хаткай» i адразу пачынаюць спяваць. Сваiмi чароўнымi спевамi самцы прываблiваюць сябровак i апавяшчаюць другiх салаўёў, што ўтульнае месца пад чаромхай ужо занятае. Вядома, што ў крылатым асяроддзi спяваюць выключна самцы. Песня складаецца з асобных завершаных куплетаў, якiя завуцца каленамi. Гэтых кален можа быць больш за 10, i па iх колькасцi прыхiльнiкi салаўёў вылучаюць лепшых спевакоў. Сапраўды ўражвае манера выканання гэтых шыкоўных вакалiстаў. Цiхiя гукi змяняюцца моцнымi, вясёлыя — сумнымi. Маладыя салаўi вучацца майстэрству ў сталых, пераймаючы iх спевы. Недзе каля 100 гадоў таму на тэрыторыi Расii i ў краiнах Заходняй Еўропы iснавалi цэлыя традыцыi па вылоўлiванню i ўтрыманню салаўёў у хатнiх умовах. Сёння гэтыя традыцыi страчаны на тэрыторыi Беларусi назаўсёды.

У Беларусi шырока распаўсюджаны звычайны на гнездаваннi пералётны i транзiтны мiгрыруючы вiд — усходнi салавей. Гэта птушачка даволi маленькая, крыху большая за вераб’я. Харчуецца салавей i выкормлiвае птушанят дробнымi насякомымi, вусенямi, слiмакамi i iншымi бесхрыбетнымi жывёламi. Звычайна збiрае корм на зямлi, дзе спрытна бегае пад кустамi.

У чашападобным гняздоўi бывае 4—5 яек, якiя маюць афарбоўку ад цёмна-алiўкавага да зялёна-кававага колеру. Жывуць салаўi выключна парамi i прытрымлiваюцца сваiх сем’яў на працягу мiнiмум некалькiх гадоў.

«Муж з жонкай» гэтай сям’i выглядаюць аднолькава i адрознiць iх можна толькi, калi самец спявае. Галасiстыя маленькiя спевакi не лiчацца доўгажыхарамi, але бываюць выпадкi, калi ўзрост iх дасягае 7—8 гадоў. У летнi сезон у Беларусi налiчваецца каля 160 тысяч пар салаўёў.

Сёння нi ў адной краiне свету на салаўёў, як на дзiч, ужо не палююць, нават у Паўднёва-Ўсходняй Афрыцы, дзе гэтыя вакалiсты зiмуюць. Аднак...

Калiсьцi, у старажытныя часы, у Iталii i Iспанii iснавала самая вытанчаная страва для каралеўскiх асобаў, якая гатавалася з языкоў салаўёў.

Зараз большасць непрыемнасцяў салаўям дастаўляюць наземныя драпежнiкi, а ў гарадах — суцэльнае, часам бяздумнае добраўпарадкаванне ўсiх прыродных куточкаў, выкошванне не вельмi прыгожых траў, высяканне хмызнякоў, татальнае прыбiранне апалага лiсця. Гэтыя меры не паляпшаюць знешняе асяроддзе, а знiшчаюць месцы пражывання дробных птушак, якiя будуюць гнёзды на зямлi або ў кустах. Гэтая знешне непрыкметная птушачка, якая мае бурую афарбоўку з рыжаватым хвастом, спявае звычайна на змярканнi i ўначы.

Паводле слоў Руслана Шайкiна, сёлета спецыяльныя службы Нацыянальнага банка краiны збiраюцца выпусцiць у свет памятную манету, прысвечаную птушцы года — салаўю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядучыя эколагi i прыродазнаўцы ўжо традыцыйна штогод выбiраюць у Беларусi птушку года
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика