21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

20 тысяч беларусаў атрымалi зарад бадзёрасцi на лыжнi

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Традыцыя арганiзоўваць своеасаблiвыя провады зiмы на лыжах з масавымi спаборнiцтвамi нарадзiлася ў 1986 годзе, калi ўпершыню была праведзена «Мiнская лыжня», лыжныя гонкi на дыстанцыi 17 кiламетраў уздоўж трасы «Мiнск—Вiцебск». Праз дзесяць гадоў месца правядзення гонкi перанеслi на базу алiмпiйскага спартыўнага комплексу «Раўбiчы». Пачынаючы з 2003 года, па iнiцыятыве Мiнiстэрства спорту i турызму РБ, гэтыя спаборнiцтвы ператварылiся ў традыцыйнае рэспублiканскае свята «Беларуская лыжня» (яны праводзяцца ў тры этапы з удзелам калектываў фiзiчнай культуры арганiзацый, устаноў адукацыi, органаў дзяржаўнага кiравання).

Вялiкi iнтарэс да лыжных баталiй быў сёлета ў рэгiёнах краiны: у Брэсцкай, Гродзенскай, Магiлёўскай абласцях стартавала каля 20 тысяч лыжнiкаў у саставах каманд арганiзацый, прадпрыемстваў раёнаў i гарадоў, выканкамаў, сельскiх Саветаў, сямейных каманд. I ўсё ж самае маштабнае свята «Беларуская лыжня-2007» адбылося 3 сакавiка ў алiмпiйскiм спартыўным комплексе «Раўбiчы», удзел у якiм узяў i Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка. Аляксандр Рыгоравiч не толькi вiншаваў i ўзнагароджваў пераможцаў эстафет, але i сам выйшаў на лыжню i прынёс сваёй камандзе перамогу ў групе «А», калi iшоў на апошнiм чацвёртым этапе эстафеты 4х2,5 кiламетра i паставiў на фiнiшы пераможную кропку (у групах «В» i «С» вызначылiся каманды Нацыянальнага банка краiны i ААБ «Беларусбанк»). Калi кiраўнiк краiны дэманструе такую цудоўную спартыўную форму, не могуць адставаць i чыноўнiкi.

Старшыня беларускага фiзкультурна-спартыўнага грамадства «Дынама» Юрый Бародзiч ужо ў трэцi раз выступаў за сваю каманду i, як заўжды, на апошнiм этапе. У вынiку прынёс «бронзу»: «Для нас гэта вялiкая падзея, бо дынамаўцы заўжды павiнны даказваць свой высокi клас. Вы ж ведаеце, што з 400 медалёў, якiя нашы спартсмены заваявалi летась на мiжнародных турнiрах, 201 узнагарода здабыта дынамаўскiмi атлетамi, — заўважыў Юрый Фёдаравiч i прызнаўся, — на такое цудоўнае выступленне на «Беларускай лыжнi» мяне натхнiў поспех нашага спартсмена Леанiда Карнiенкi, якi на чэмпiянаце свету па лыжных гонках упершыню ў гiсторыi беларускага спорту стаў сярэбраным прызёрам. Гэта для мяне стала лепшым стымулам на старце».

Мiнiстр спорту i турызму Аляксандр Грыгараў падзялiўся сваiмi думкамi наконт арганiзацыi «Беларускай лыжнi-2007» у «Раўбiчах»: «Хоць клiмат быў не надта зiмовым, але супрацоўнiкi «Раўбiчаў» зрабiлi ўсё магчымае, каб правесцi спаборнiцтвы. Прысутнiчала шмат дзяцей, моладзi, сямейных пар. Яны атрымалi зарад бадзёрасцi i здароўя. Сямейная эстафета, — заўважыў Аляксандр Грыгараў, — паказала: там, дзе займаюцца фiзiчнай культурай i спортам, ёсць дабрабыт у сям’i. Наогул спаборнiцтвы прадэманстравалi, наколькi сур’ёзна беларуская нацыя ставiцца да свайго здароўя i заняткаў фiзiчнай культурай i спортам, а гэта — падстава для росту прадукцыйнасцi працы, цудоўнага настрою i будучага нашага народа. Хацеў бы выказаць словы падзякi мiнскiм гарадскому i абласному выканаўчым камiтэтам за цудоўную арганiзацыю свята: людзi былi з гарачым чаем, але без напояў з градусам, цудоўна працавалi пункты грамадскага харчавання, была падрыхтавана i культурная праграма», — заключыў Аляксандр Грыгараў. Для арганiзацыi «Беларускай лыжнi» ў нашай рэспублiцы былi падрыхтаваны 782 лыжныя трасы, арганiзавана праца 210 пракатаў на 45 тысяч пар лыж i канькоў, залiта 164 гарадскiя i раённыя каткі.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыя арганiзоўваць своеасаблiвыя провады зiмы на лыжах з масавымi спаборнiцтвамi нарадзiлася ў 1986 годзе, калi ўпершыню была праведзена «Мiнская
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика