Легкаатлеты сабралi ўвесь камплект медалёўСпорт-тайм Блiскуча выступiлi беларускiя легкаатлеты на чэмпiянаце Еўропы ў памяшканнях, якi прымаў англiйскi Бiрмiнгем. «Золата» ў эстафеце 4х400 у скарбонку нашай зборнай паклалi Юльяна Юшчанка, Iрына Хлюстава, Святлана i Iлона Усовiч. На рахунку апошняй, дарэчы, яшчэ i «срэбра» ў бегу на 400 метраў. Сярэбраным прызёрам чэмпiянату стаў i наш штурхальнiк ядра Павел Лыжын. Беларус Андрэй Краўчанка здабыў «бронзу» ў легкаатлетычным мнагабор’i. Паводле слоў галоўнага трэнера каманды Анатоля Бадуева, яго падначаленыя перавыканалi першапачатковыя задачы на гэтым першынстве.Залаты кiй Алены Бунас Беларуска Алена Бунас стала пераможцай другога этапа Кубка Еўропы па бiльярдным спорце ў разрадзе «Пiрамiда». На турнiры ў расiйскiм Валгаградзе наша спартсменка выйграла ў фiнале ў украiнкi Алены Русаковай — 5:2. Наступны этап Кубка Еўропы адбудзецца ў вераснi ва ўкраiнскай Адэсе, а блiжэйшыя буйныя спаборнiцтвы — розыгрыш каманднага Кубка свету. Ён пройдзе ў расiйскiм Калiнiнградзе з 22 па 25 сакавiка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Блiскуча выступiлi беларускiя легкаатлеты на чэмпiянаце Еўропы ў памяшканнях, якi прымаў англiйскi Бiрмiнгем. «Золата» ў эстафеце 4х400 у скарбонку на
|
|