Кубак заваявала «Тарпеда»
Iрына ПРЫМАК
Футбол У нядзелю ў мiнскiм футбольным манежы завяршыўся III Мiжнародны турнiр на прызы УПП «Дарыда» i газеты «Звязда». У фiнальным матчы за кубак змагалiся лепшыя каманды груп «А» i «Б» — «Дарыда» (Мiнскi раён) i «Тарпеда» (Жодзiна), якiя адпаведна набралi 6 i 4 ачкi. На шляху да галоўнай сустрэчы спаборнiцтваў «мiнеральная» дружына перамагла сталiчную «Зорку-БДУ» (2:0) i «Рыгу» (4:0), а аўтазаводцы выйгралi ў бабруйскай «Белшыны» (3:1) i ўнiчыю згулялi з наваполацкiм «Нафтанам» (0:0). I ўсё ж у фiнале больш упэўнена выглядалi не гаспадары турнiру, а госцi, атака якiх была больш вострай. Магчыма, паўплывала адсутнасць на трэнерскiм мосцiку галоўнага настаўнiка Анатоля Байдачнага, якi ў гэты час прысутнiчаў на выканкаме асацыяцыi «БФФ» i таму спазнiўся на фiнал. Тарпедаўцы забiлi па мячу ў вароты «Дарыды» ў першым i ў другiм таймах (Клiмовiч на 3-й хвiлiне i Зуеў на 55-й) i з лiкам 2:0 заваявалi ганаровы трафей. Цiкава, што кубак «Дарыды» нiколi не даставаўся гаспадарам: раней яго ўладальнiкамi былi БАТЭ i «Смаргонь».Трэцяе месца на сёлетнiм турнiры заняў наваполацкi «Нафтан», якi адабраў бронзавыя медалi ў меншай па рангу мiнскай «Зоркi-БДУ» — 2:1. Такiм чынам, «студэнты» апынулiся на чацвёртай пазiцыi, на пятай «Белшына», шостая «Рыга». Сiмвалiчную зборную склалi iгракi, якiх прызналi лепшымi ў сваiм амплуа: галкiпер «Тарпеда» Арцём Гамелька, абаронца «Нафтана» Вiталь Рагожкiн, паўабаронца «Белшыны» Валерый Жукоўскi, нападаючы «Дарыды» Уладзiмiр Макоўскi. Ён, дарэчы, таксама стаў лепшым бамбардзiрам (забiў 4 галы). Спадзяёмся, што «Кубак Дарыды» захавае сваю прапiску ў футбольным календары, i з кожным годам колькасць моцных каманд-удзельнiц будзе павялiчвацца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю ў мiнскiм футбольным манежы завяршыўся III Мiжнародны турнiр на прызы УПП «Дарыда» i газеты «Звязда» |
|