Попел як сродак аховыРубрыку вядзе Валянціна ШПІЛЕЎСКАЯ, тэл. 285-88-81 Драўнiнны попел мы выкарыстоўваем у першую чаргу як найбольш каштоўнае i даступнае калiйна-фосфарнае ўдабрэнне, а таксама для вапнавання глебы. У састаў драўнiннага попелу ўваходзiць у першую чаргу калiй, фосфар, кальцый, магнiй, бор, жалеза i многа iншых элементаў, аж да 30. Найбольшая колькасць мiнеральных рэчываў знаходзiцца ў попелу дроў бярозавых i сасновых, менш — у попелу, якi атрымлiваецца пры спальваннi торфу.Вясной пад кусты парэчак падсыпаюць попел i прыкрываюць кавалачкамi плёнкi. Такiм чынам шкоднiкам, якiя зiмавалi ў глебе, нялёгка будзе выбрацца на паверхню. Попел, якi атрымлiваецца пры спальваннi торфу, змяшчае мала пажыўных рэчываў. Некаторыя яго вiды змяшчаюць многа жалеза, што можа быць не вельмi карысным для агароднiнных культур, а вось для садовых дрэў, асаблiва вiшнi, чарэшнi, слiвы такi попел будзе дарэчы, бо вокiслы жалеза павышаюць марозаўстойлiвасць раслiн. Трэба сказаць, драўнiнны попел выкарыстоўваюць не толькi як удабрэнне. Яго выкарыстоўваюць у першую чаргу для прыгатавання пажыўных раствораў пры перадпасяўной падрыхтоўцы насення (у 1 л вады разбаўляюць 13 чайную л попелу i 13 ч.л. любога комплекснага удабрэння. Калi пры пасадцы сунiц у ямкi насыпаць крыху попелу, раслiны хутчэй прыжывуцца i будуць менш хварэць. Для барацьбы з крыжацветнай блошкай рэкамендуецца лiсце капусных культур пасыпаць попелам. Прымяняецца раствор драўнiннага попелу супраць тлi: 300 г попелу прасейваюць, залiваюць гарачай вадой i кiпяцяць на працягу 20 хвiлiн, адвар адстаiцца, потым яго працэджваюць, далiваюць да 10 л i апырскваюць раслiны. Пры паяўленнi прымет пашкоджання цыбульных кветкавых культур цыбульнай мухай неабходна iх палiць растворам попелу. У барацьбе з каларадскiм жуком выкарыстоўваюць раствор попелу: двухлiтровы слоiк попелу разбаўляюць у вядры вады, дадаюць гаспадарчае мыла. Кожны лiтр раствору разводзяць у вядры i апырскваюць бульбу да паяўлення лiчынак на бульбоўнiку. Попел выкарыстоўваецца пры кампаставаннi раслiнных рэшткаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Драўнiнны попел мы выкарыстоўваем у першую чаргу як найбольш каштоўнае i даступнае калiйна-фосфарнае ўдабрэнне |
|