Маўчы, жанчына!Дзённiк Вiкi Ц. «Твой дзённiк трэба перайменаваць у «злабадзённiк», — напаўжартам, напаўсур’ёзна параiлi некаторыя калегi-канкурэнты, хто не паленаваўся прачытаць першую калонку. Я хацела было запярэчыць, што, маўляў, уся такая добрая, белая (недзе глыбока ў душы) i пушыстая. Але тут якраз здарыўся чарговы прыступ барацьбы з нежаданнем працаваць, памножаны на авiтамiноз i складаныя асабiстыя адносiны — i злоснасць сапраўды рэзка абвастрылася. Астапа, што называецца, панесла...07.03.2007 «Ну, ты ж дзяўчынка!» — з дакорам паўтарала мне мама кожны раз, калi я, па яе разуменню, выкiдвала чарговы фортэль, за якi нармальнай дзяўчынцы павiнна было быць сорамна. Мне сорамна не было, але з тым фактам, што я дзяўчынка, даводзiлася пагаджацца. «Ты дзяўчынка! Дзяўчынак не бяром!» — катэгарычна перапынялi аднакласнiкi ўсе мае спробы ўлезцi ў «хлапечыя» гульнi. Я крыўдавала i лезла бiцца. Прычым, калi нават добра атрымлiвала, дарослым не скардзiлася, за што пазней атрымала мянушку «Зоя Касмадзям’янская». Так што права лiчыцца «сваiм хлопцам» лiтаральна выбiла. «Ат, ты дзяўчына, табе не зразумець!» — раздражнёна адмахвалiся сябры мужчынскага полу, абмяркоўваючы галоўную трагедыю дарослага жыцця — неабходнасць штодня галiцца. Наша дзявочая кампанiя абуралася i ўступала ў доўгiя мiжпалавыя спрэчкi, але адназначнага адказу, што горш — армiя альбо цяжарнасць — так i не знаходзiлася. А вось з першым месцам працы мне пашанцавала. Проста нас, паненак, там было занадта многа, каб праводзiць нейкую дыскрымiнацыю i высвятляць, цi не замужам я выпадкова, а калi замужам, то цi не збiраюся хутка змыцца ў дэкрэтны водпуск. I ўсё адно гэта «ну, ты ж дзяўчына» — у сэнсе не справiшся, не зразумееш, не разбярэшся — перыядычна лунала ў паветры i будзiла ўва мне махровую фемiнiстку. «Дзевачко, не хвалюйся, ты ж Вiчка, а не iстэрычка», — адстуквае мне па Iнтэрнэт-пейджару моднай «падонкаўскай мовай» сябар у адказ на ўсе перажываннi. Гэты бесклапотны хлопец усё схiльны тлумачыць маёй павышанай экспрэсiўнасцю i жаночай унiклiвасцю. Але гэта, бадай, адзiн з нямногiх наiўных шавiнiстаў, на якiх я не крыўдую. Чаго яшчэ чакаць ад чалавека, для якога на 25-м годзе жыцця я зрабiла адкрыццё — паказала, што талеркi ў ракавiне неабходна мыць з двух бакоў?.. «Ты — дзяўчына». Гэта часта гучыць як прысуд. Дзяўчына — значыць клуша-капуша, хворая на ўсю галаву шопiнгам, фанатка шмотак i касметыкi, дрэнны вадзiцель i патэнцыяльная пагроза ўсяму офiсу. З iншага боку, дзяўчына — значыць, абавязана добра выглядаць (о, як мне падабаецца слухаць гэтыя сентэнцыi ад Апалонаў з пiўнымi жывоцiкамi!), умець гатаваць 132 стравы з бульбы i тушонкi, падтрымлiваць чысцiню i парадак нават у мядзведзевай бярлозе, мыць, прасаваць, вязаць, шыць i вышываць крыжыкам. Так, i яшчэ — нi ў кога на шыi не сядзець (чытай: працаваць i зарабляць грошы, а хатнiя справы выконваць увесь вольны ад асноўнай работы час). I нарэшце — ну, ты жанчына або дзе? — трэба ўсё разумець, нi на што не скардзiцца i заўжды саступаць, як iстота больш цярплiвая i ласкавая. Яны — мужчыны, iм можна, а «ты, жанчына, маўчы — твой дзень 8 сакавiка!». Так, я — дзяўчына. Але чамусьцi гэты аргумент не дзейнiчае, калi трэба перасунуць мэблю або збегаць на рынак за 10 кiлаграмамi бульбы. Для выгляду паныўшы, усё адно iду i раблю, што трэба — бо пакуль тае моцнай мужчынскай рукi дачакаешся... Я ўмею мяняць ушчыльняльнiкi ў кране i лямпачкi, i мне не сорамна ведаць, што такое дрыль з перфаратарам i ў чым рознiца памiж пласкагубцамi i пасацiжамi (зрэшты, падазраю, што не абавязана ўсё гэта ведаць). Для мяне ўвогуле не iснуе падзелу на «мужчынскiя» i «жаночыя» абавязкi — як, мiж iншым, для многiх прадстаўнiц майго пакалення. Ёсць толькi жаночы (эмацыянальны) i мужчынскi (пафiгiстычны) падыход да любой справы. I, ведаеце, гэтае 8 Сакавiка — ды гары яна гарам, такая нагода, калi ў гэты дзень ад нас, запiхаўшы ў рукi ў лепшым выпадку тры дзяжурныя мiмозы, зноў будуць патрабаваць iдэальнасцi i святочнай вячэры! Прычым свята, як i ў выпадку з Папялушкай, рызыкуе скончыцца яшчэ да ранiцы — адгадайце з трох разоў, каму давядзецца прыбiраць стол... Ой, нешта я зусiм у песiмiзм скацiлася. А гэта няправiльна. Бо 8-ае сакавiка ўсё ж будзе святам. Прынамсi, для мяне. Не памятаю ўжо, каму з прадстаўнiкоў моцнай паловы чалавецтва трэба дзякаваць за праведзеныя падлiкi, але гэта дата — мой другi дзень нараджэння. Сёлета будзе 27,5 года роўна. Дарэчы, за свой узрост мне таксама не сорамна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Твой дзённiк трэба перайменаваць у «злабадзённiк», — напаўжартам, напаўсур’ёзна параiлi некаторыя калегi-канкурэнты, хто не паленаваўся прачытаць пер |
|