АўтааматарРубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА АўтаадказчыкДАI ДАВЕДКУ НЕ ПАТРАБУЕ Цi праўда, што з 1 сакавiка ўсiм вадзiцелям абавязкова трэба прад’яўляць супрацоўнiку ДАI падчас праверкi дакументаў медыцынскую даведку? Сяргей Чахоўскi, г. Жлобiн. Начальнiк аддзялення ўпраўлення Дзяржаўтаiнспекцыi МУС Ганна Банадык абвергла гэтыя чуткi. Паводле яе слоў, у Правiлы дарожнага руху нiякiх змяненняў наконт пералiку дакументаў, якiя трэба прад’яўляць супрацоўнiку ДАI не ўносiлася. Гэта значыць, што ўсiм вадзiцелям заўсёды вазiць з сабой медыцынскую даведку няварта. Па-ранейшаму, памянёны дакумент абавязаны пастанна мець пры сабе толькi тыя асобы, ў вадзiцельскiм пасведчаннi якiх зроблены запiс: «Без медыцынскай даведкi несапраўднае». Ганна Банадык таксама паведамiла, што Дзяржаўтаiнспекцыя працягвае пiльны кантроль за выкананнем ПДР. У мiнулыя выхадныя днi супрацоўнiкамi Дзяржаўтаiнспекцыi выяўлена 2910 парушэнняў памянёных Правiлаў. У тым лiку за перавышэнне хуткасцi былi пакараны 518 вадзiцеляў, 209 — затрыманы за кiраванне транспартнымi ў нецвярозым стане. Апроч таго «даiшнiкi» аказалi дапамогу 676 п’яным пешаходам, якiя знаходзiлiся паблiзу праезнай часткi дарогi. Фактычна многiх з гэтых людзей мiлiцыянеры выратавалi ад смерцi цi калецтваў. Аўтапрафiлактыка СПЫНIЦЦА САБЕ ТАННЕЙ Працягваем знаёмiць аўтааматараў з некаторымi палажэннямi новага Адмiнiстрацыйнага кодэкса. Сёння размова пойдзе пра выпадкi, калi вадзiцель адмаўляецца спыняцца на патрабаванне супрацоўнiка мiлiцыi. За аднаразовае падобнае парушэнне прадугледжаны штраф у памеры ад 2 да 10 базавых велiчынь. А вось, калi вадзiцель не адрэагуе належным чынам на некалькi патрабаванняў мiлiцыянера спынiцца, то памер штрафу ўзрасце ад 6 да 20 «базавых». Таксама за гэтае парушэнне прадугледжана i пазбаўленне правоў на тэрмiн да 1 года. Аўтапрагноз НЕЦЯРПЛIВЫЯ I ВЕЛЬМI НЕБЯСПЕЧНЫЯ На гэтым тыднi захаваецца складаная сiтуацыя на дарогах, якая будзе абумоўлена найперш неспрыяльнымi ўмовамi надвор’я i тэхнiчным станам магiстраляў. Аднак i «чалавечы фактар», вядома ж, будзе мець вялiкае значэнне. Месцамi павышанай бяспекi для ўсiх удзельнiкаў дарожнага руху будуць гарадскiя магiстралi i iншыя участкi, на якiх узнiкаюць вялiкiя плынi транспарту. Асаблiвую небяспеку будуць уяўляць аматары хуткай язды i нецярплiвыя пешаходы. 7 сакавiка гарантыяй бяспекi на дарогах павiнна стаць дакладнае падпарадкаванне агульнаму рытму руху, якi можа рэзка змяняцца. Узрасце верагоднасць аварый з удзелам нецвярозых вадзiцеляў, а таксама сутыкненняў з нерухомымi перашкодамi на слiзкiх участках дарог. 8 сакавiка найбольшая небяспека будзе падсцерагаць на хуткасных магiстралях за межамi населеных пунктаў. Пешаходам у цёмны час сутак варта праявiць пiльнасць на участках дарог, дзе адсутнiчае святло. 9 сакавiка ў першыя гадзiны сутак павiнна быць выключана з’яўленне дзяцей на праезнай частцы. Вельмi небяспечным можа аказацца перамяшчэнне на двухколавых транспарных сродках. Дадатковым фактарам рызыкi можа стаць рэзкая змена надвор’я. 10 сакавiка аварыйныя сiтуацыi могуць быць выклiканы дрэннай бачнасцю на дарогах i няўважлiвасцю вадзiцеляў. Калi ў такiх абставiнах кiроўцы яшчэ будуць перавышаць хуткасць, то аварыi могуць мець сумныя наступствы для ўсiх удзельнiкаў дарожнага руху. 11 сакавiка верагоднасць здарэнняў на дарогах будзе абумоўлена шэрагам прычын. Гэта i нездавальняючы стан праезнай часткi, i дрэныя ўмовы надвор’я, i непрадказальныя паводзiны асобных вадзiцеляў i пешаходаў. У другой палове дня магчымы бакавыя сутыкненнi з выездам за межы праезнай часткi. Аўтапрам ВЯСЕННI VАRIАNT На Жэнеўскiм аўтасалоне адбудзецца сусветная прэм’ера новага Vоlkswаgеn Gоlf Vаriаnt. Гэта ўжо трэцяе пакаленне самага прадаваемага ў Еўропе ўнiверсала. Паводле звестак афiцыйнага дылера «Vоlkswаgеn» у Беларусi «Аtlаnt-M Fаhrzеughаndеl», новы Gоlf Vаriаnt з’явiцца ў нашай краiне напрыканцы сёлетняй вясны. Аўтакур’ёз ДЗЯЎЧЫНКА ПА IМЕНI SLK Жыхар аднаго з гарадоў Румынii назваў сваю дачку SLK — у гонар мадэлi аўтамабiля сямейства «Mеrсеdеs». Нiякiм угаворам служачых адмысловай установы бацька не паддаўся, заявiўшы, што з’яўляецца фанатам нямецкiх машын, i калi б у яго нарадзiўся сын, то абавязкова назваў бы яго BMW. Аўтажарт Ад новага беларуса збегла жонка. Сядзiць небарака, гарэлку п’е з гора. Завiтаў сябар i спрабуе супакоiць: — Не сумуй, братан, другую знойдзеш? — Як жа яе шукаць буду, жонка на маiм аўтамабiлi з’ехала.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цi праўда, што з 1 сакавiка ўсiм вадзiцелям абавязкова трэба прад’яўляць супрацоўнiку ДАI падчас праверкi дакументаў медыцынскую даведку?
|
|