Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Шанаванне жанчыны-мацi, жанчыны-працаўнiцы — неад’емная частка менталiтэту бел
Вiктар ЛОЎГАЧ, БЕЛТА
Шанаванне жанчыны-мацi, жанчыны-працаўнiцы з’яўляецца неад’емнай часткай нашай славянскай культуры i менталiтэту беларускага народа. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым прыёме, прысвечаным Дню жанчын i ўручэнню iм дзяржаўных узнагарод.
«З вамi звязаны адвечныя каштоўнасцi — святло роднага дома, цяпло сямейнага ачага, шчаслiвы дзiцячы смех i, канешне ж, каханне», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Прэзiдэнт высока ацанiў тую вялiкую ролю, якую адыгрываюць жанчыны ў нашай краiне. «Да якой бы сферы жыцця мы нi звярнулiся — ад дзяржаўнага кiравання або заканадаўчых структур, устаноў аховы здароўя, адукацыi, навукi, культуры, гандлю, бытавога абслугоўвання i да звыклых хатнiх клопатаў, усё гэта немагчыма ўявiць без удзелу нашых жанчын», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк дзяржавы сардэчна павiншаваў прадстаўнiц цудоўнай паловы са светлым вясновым святам i пажадаў iм «здароўя, прыхiльнасцi лёсу, радасцi i любовi блiзкiх людзей на доўгiя-доўгiя гады». Ордэн Мацi з рук Прэзiдэнта атрымалi класны кiраўнiк установы адукацыi «Вiцебская дзяржаўная гiмназiя № 3» Iрына Немчанок, выкладчык Бабруйскай дзiцячай музычнай школы № 1 iмя Цiкоцкага Наталля Монiт i заатэхнiк сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Казакоўшчына» Воранаўскага раёна Святлана Утаўка. Шэраг жанчын удастоены медалёў «За працоўныя заслугi» i «За бездакорную службу». «Шчаслiвая беларуская жанчына — шчаслiвая Беларусь», — адзначыў у заключэнне Аляксандр Лукашэнка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Шанаванне жанчыны-мацi, жанчыны-працаўнiцы — неад’емная частка менталiтэту бел Шанаванне жанчыны-мацi, жанчыны-працаўнiцы з’яўляецца неад’емнай часткай нашай славянскай культуры i менталiтэту беларускага народа. Аб гэтым заявiў П
|
|