Беларускi саюз жанчын пераходзiць да стварэння пярвiчных арганiзацый па галiноваму прынцыпу
Грамадскае аб’яднанне «Беларускi саюз жанчын» пераходзiць да стварэння пярвiчных арганiзацый па галiноваму прынцыпу. Гэта дабратворна адаб’ецца на дзейнасцi грамадскага аб’яднання па абароне iнтарэсаў сям’i i жанчын, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА сустаршыня «БСЖ» Антанiна Морава.
Яна адзначыла, што першая арганiзацыя па прафесiйнаму прынцыпу створана ў гэтым годзе ў ААБ «Беларусбанк». Антанiна Морава праiнфармавала, што на працягу 15 гадоў iснавання грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз жанчын « работа будавалася па тэрытарыяльнаму прынцыпу. Цяпер больш як 4 тыс. пярвiчак аб’ядноўваюць звыш 170 тыс. чалавек. Сярод маштабных акцый «БСЖ» Антанiна Морава назвала такiя, як «Жанчыны — супраць п’янства жанчын», а таксама «У Беларусi — нiводнага кiнутага дзiцяцi». Сумесна з МУС грамадскае аб’яднанне «БСЖ» праводзiць акцыю «Сям’я без насiлля».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадскае аб’яднанне «Беларускi саюз жанчын» пераходзiць да стварэння пярвiчных арганiзацый па галiноваму прынцыпу
|
|