Мiкрааўтобус разарвала на часткi
Самая буйная з пачатку года ў Гродзенскай вобласцi аварыя адбылася каля вёскi Кенцi Лiдскага раёна. Усеяны яблыкамi ўчастак аўтадарогi Мiнск—Гродна, чатыры машыны, што стаялi хаатычна, i мiкрааўтобус, якi ляжаў на праезнай частцы...
Вадзiцелi двух МАЗаў, якiя рухалiся ў бок сталiцы, прынялi ўправа на ўмацаваную ўзбочыну i знiзiлi хуткасць, саступаючы дарогу спадарожнаму мiкрааўтобусу «Форд-Транзiт». Раптам гружаны яблыкамi аўтапоезд «Вольва», што iмчаў насустрач, i якiм кiраваў грамадзянiн Рэспублiкi Польшча, рэзка змянiў накiрунак руху. Перамяшчаючыся ўлева, фургон урэзаўся ў мiкрааўтобус. Як вынiк, апошнi страцiў кiраванне, перасек паласу сустрэчнага руху i апынуўся ў кювеце. Юнак, якi кiраваў «Фордам», атрымаў цяжкiя траўмы. Працягваючы хаатычны рух, «Вольва» спачатку сутыкнулася з МАЗам, а пасля з iншым мiкрааўтобусам, якi ехаў следам за «Фордам». Вельмi моцнага ўдару кузаў «Фольксвагена» не вытрымаў. Мiкрааўтобус разарвала на часткi. Яго вадзiцель ад атрыманых траўмаў адразу памёр. Такое ж здарылася i з вiнаватым у ДТЗ вадзiцелем аўтапоезда «Вольва». Уступленне ў сiлу з 1 сакавiка новага Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях дазволiць Дзяржаўтаiнспекцыi ўзмацнiць меры ў адносiнах да вадзiцеляў, якiя ажыццяўляюць мiжнародныя аўтаперавозкi i дазваляюць сабе парушаць рэжым працы i адпачынку. За такога кшталту дзеяннi прадугледжаны штрафы ў памеры ад чатырох да пяцiдзесяцi базавых велiчынь. Сяргей РУДНIК, начальнiк упраўлення ДАI УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самая буйная з пачатку года ў Гродзенскай вобласцi аварыя адбылася каля вёскi Кенцi Лiдскага раёна. Усеяны яблыкамi ўчастак аўтадарогi Мiнск—Гродна, ч
|
|