21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Апiлкавыя цуды

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Марына БЕГУНКОВА

Захапленне

Iду па калiдорах агульнаадукацыйнай сярэдняй школы з харэаграфiчным ухiлам № 179 г. Мiнска. На сценах — розныя прыгожыя карцiны, якiя, дарэчы, зроблены рукамi вучняў i настаўнiкаў школы. Спыняюся каля яскравай выявы маладога сабакi. «Як добра намалявана!» — не вытрымлiваю, кажу ўслых. «Гэта намалявана, а зроблена з ...апiлак!» — чую за спiнай голас кiраўнiка гуртка «Чароўная мазаiка» Алены Есiс. «Чароўная мазаiка» — адзiны ў рэспублiцы гурток, дзе робяць дэкаратыўныя пано з апiлак.

— Рабiць вось такiя пано — адначасова цiкава i складана, — расказвае кiраўнiк гуртка Алена Есiс. — Хоць адна работа выконваецца не вельмi доўга — недзе 2—3 тыднi, але тэхналагiчны працэс патрабуе ўмення.

— Дык гэта не для ўсiх? — здзiўляюся я.

— Што вы! — усмiхаецца Алена Яўгенаўна. — Да мяне ў гурток прыходзяць як адзiнаццацiкласнiкi, так i першаклашкi! I ўжо праз колькi часу выхваляюцца сваiмi працамi перад бацькамi!

Заходзiм у клас, дзе ўжо кiпiць праца. Нехта выбiрае колер апiлак, нехта шукае патрэбны пэндзаль... Некалькi дзяўчынак ўжо абкружылi свайго кiраўнiка — «параiцца, як лепш».

— А мы ўчора з конкурсу вярнулiся! — падбягае да мяне з клеем у руках вясёлая дзяўчынка.

— Гэта так! — горда гаворыць Алена Яўгенаўна. — Работы нашых Насцi Бакач i Надзi Клепча выйгралi на рэспублiканскiм конкурсе «Выконвай законы дарог». Гэта яшчэ адна перамога маiх выхаванцаў!

А ў дзяўчат i хлопцаў дыпломаў сапраўды шмат. Усе яны захоўваюцца ў асобным месцы, i час ад часу пераможцы клапатлiва iх пераглядаюць. Дарэчы, гiсторыя гуртка пачалася восем гадоў таму, калi Алена Яўгенаўна аднойчы праглядала кнiжкi з незвычайнымi вырабамi з габлюшкi (стружкi).

— Дома ў той час у мяне быў рамонт, — успамiнае Алена Есiс, — i я падумала: «А калi зрабiць што-небудзь цiкавае з апiлак?» Вось, атрымалася...

Сёлета ў гурток запiсалася больш за сто пяцьдзесят вучняў. Кожны можа рабiць пано на тую тэму, якая яму больш спадабаецца: «Любiмыя казкi», «Фарбы лета», «Мая Беларусь», «Прырода i фантазiя»... Нядаўна дзяўчаты зрабiлi вельмi прыгожы цыкл пано на тэму «Мастацтва народаў свету», праца над якiм, дарэчы, яшчэ працягваецца.

— Нашы пано вiсяць па ўсёй школе, — заўважае Алена Яўгенаўна.

Адразу некалькi чалавек цягнуць мяне на калiдор.

— Мы вам усё пакажам! Вось гэта — маё! А гэта — маё! А маю яшчэ не павесiлi! — чую з усiх бакоў.

— Ведаеце, а мая мама таксама захапiлася апiлкамi, — шэпча мне па сакрэту Ганна Дзельчанкава. — Ёй так спадабалiся мае працы, што яна аднойчы прыйшла да Алены Яўгенаўны, распытала, што як рабiць... Зараз у нас дома «Конь» вiсiць, якога яна сама i зрабiла...

— А цi прадаяце вы свае работы? — пытаюся ў Алены Есiс.

— Не! — усмiхаецца яна. — Хоць у нас ёсць некалькi прапаноў купiць пано беларускага герба i сцяга з апiлак. Гэта — адна з першых нашых работ, самая лепшая.

— Свае работы мы дорым! — умешваюцца дзяўчаты.

— Гэтыя работы — невялiкiя кавалачкi нашай душы, — дадае кiраўнiк гуртка. — А душа, як вядома, за грошы не прадаецца...


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iду па калiдорах агульнаадукацыйнай сярэдняй школы з харэаграфiчным ухiлам № 179 г. Мiнска. На сценах — розныя прыгожыя карцiны, якiя, дарэчы, зроблен
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика