Конi лёталi, як птушкi
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
У Гомельскiм цэнтры алiмпiйскага рэзерву па коннаму спорту адбылiся мiжнародныя адборачныя да чэмпiянату Еўропы спаборнiцтвы па пераадоленню перашкод сярод юнакоў i мiжнародныя спаборнiцтвы сярод дарослых па пераадоленню перашкод так званага ўзроўню дзвюх зорак (максiмальная вышыня перашкод — 145 сантыметраў). У iх удзельнiчалi спартсмены Беларусi, Расii, Латвii, Лiтвы i Эстонii.
Поспех тут спадарожнiчаў спартсменам нашай краiны. У маршруце да 120 сантыметраў сярод юнакоў першай была Святлана Рубан на канi Вярба, а на маршруце з вышынёй перашкод да 125 сантыметраў перамогу святкаваў Вiталь Салабай на Фабрыканце. Ён жа выйграў Гран-пры i на вышынi перашкод 130 сантыметраў. Сярод дарослых на канкуры (вышыня 120 i 135 сантыметраў) двойчы вызначыўся Андрэй Сцепаненка на Напоры, а на канкуры (130 i 140 сантыметраў) — латышы Санта Маспанс на Санрэме i Дайнiс Озалс. Упрыгажэннем першага дня спаборнiцтваў былi скачкi на магутнасць. Максiмальную вышыню — 180 сантыметраў узяў наш Сяргей Пятроў на Лотасе. На другi дзень спаборнiцтваў (фiнал сярод дарослых спаборнiцтваў) разыгрываўся Гран-пры на Кубак Гомельскага аблвыканкама. Вышыня 12 бар’ераў тут складала 145 сантыметраў пры колькасцi 15 скачкоў. Перамога дасталася нашаму Аляксандру Сарачаву на Корсаку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомельскiм цэнтры алiмпiйскага рэзерву па коннаму спорту адбылiся мiжнародныя адборачныя да чэмпiянату Еўропы спаборнiцтвы
|
|