Футбольныя «зоркi» супраць беднасцi
Леанiд ТУГАРЫН
Два паслы добрай волi Праграмы развiцця ААН (ПРААН) — легенды сусветнага футбола Ранальда i Зiдан — заклiкалi iншых футбольных «зорак» узяць удзел у матчы, прысвечаным барацьбе з беднасцю.
Футбольны «Матч супраць беднасцi: Ранальда i сябры супраць Зiдана з сябрамi» адбудзецца 19 сакавiка ў Марселi (Францыя). Паслы добрай волi ПРААН узначаляць мiжнародныя каманды. Гэты сяброўскi паядынак будзе садзейнiчаць мабiлiзацыi грамадскай думкi на барацьбу з беднасцю на планеце, паведамiлi ў прадстаўнiцтве ПРААН у Беларусi. ААН падкрэслiвае, што беднасць i голад забiваюць адно дзiця кожную секунду, беднасць прынiжае чалавечую годнасць. Яна падрывае асновы мiжнародных стандартаў у галiне правоў чалавека, паглыбляе нястачу i дыскрымiнацыю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два паслы добрай волi Праграмы развiцця ААН (ПРААН) — легенды сусветнага футбола Ранальда i Зiдан — заклiкалi iншых футбольных «зорак» узяць удзел у м
|
|