На Брэстчыне павялiчылася колькасць прадпрымальнiкаў
Сяргей КУРКАЧ
Згодна з iнфармацыяй падатковай iнспекцыi па Брэсцкай вобласцi, па стану на пачатак лютага ў вобласцi зарэгiстравана 31 868 iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, з якiх 15 793 — плацельшчыкi адзiнага падатку. У параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года агульная колькасць iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у рэгiёне павялiчылася больш чым на 2,5 тысячы, у тым лiку плацельшчыкаў адзiнага падатку — на 891 чалавека. За першы месяц 2007 года ў бюджэт краiны ад iндывiдуальных прадпрымальнiкаў было накiравана 10,4 млрд рублёў плацяжоў, што ў адпаведных цэнах на 2,3 млрд рублёў больш, чым за студзень мiнулага года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з iнфармацыяй падатковай iнспекцыi па Брэсцкай вобласцi, па стану на пачатак лютага ў вобласцi зарэгiстравана 31 868 iндывiдуальных прадпрымал
|
|