Выратавалi дзiця, эвакуiравалi жыльцоў
Сяргей РАСОЛЬКА
Работнiк ВА «Беларуськалiй» выратаваў на пажары 2-гадовае дзiця.
Паводле iнфармацыi Мiнскага абласнога ўпраўлення МНС, пажар у кватэры на другiм паверсе пяцiпавярхоўкi па вулiцы Казлова ў Салiгорску пачаўся а 14-й гадзiне. Суседзi зверху адчулi пах дыму, а потым пачулi дзiцячы плач. Мужчына, якi прыехаў рабiць сваёй сястры рамонт, некалькiмi ўдарамi выбiў гэтыя дзверы. Адзiн з пакояў палаў, а за некалькi метраў ад дзвярэй стаяла дзiця. Падхапiўшы яго, мужчына спусцiўся на першы паверх, куды ўжо прыбылi выратавальнiкi-пажарныя. З-за моцнага задымлення ў пад’ездзе эвакуiраваць жыльцоў верхнiх паверхаў на лесвiчных маршах было немагчыма. 16 чалавек эвакуiравалi з дапамогай аўталесвiцы i высоўных лесвiц праз вокны i балконы. Праз 20 хвiлiн полымя ўтаймавалi. А яшчэ праз паўгадзiны дадому вярнулiся маладыя бацькi. Паводле iх слоў, яны пакiнулi дзiця дома перад уключаным тэлевiзарам — «паглядзець мульцiкi»...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнiк ВА «Беларуськалiй» выратаваў на пажары 2-гадовае дзiця |
|