Шлях. Ды цi той?Кватэрнае пытанне Я з мужам i дзецьмi (iх трое ва ўзросце ад 5 месяцаў да 7 гадоў) i сям’я дзевера (двое малых) жывём у трохпакаёўцы, якая належыць свёкру. Агульная плошча кватэры 48 квадратных метраў. Прапiсана i жыве на iх 11 чалавек. Каб палепшыць умовы, мы як шматдзетная сям’я сталi на чаргу, знайшлi кватэру i хацелi ўзяць iльготны крэдыт на яе куплю. Але высветлiлася, што ацэначны кошт i рынкавы дзве вялiкiя рознiцы. Першы складае 35 млн руб., другi — амаль 80. Крэдыт могуць даць на першую суму, а дзе ўзяць грошы, каб заплацiць другую, не кажа нiхто. У тым лiку — у калiдорах улады. Парайце, як быць?Надзея КЛIМОВIЧ, г. Валожын. Як патлумачыў член праўлення грамадскага аб’яднання «Веды» В.В. Савiцкi, у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам iльготны крэдыт на набыццё жылога памяшкання прадастаўляецца ў памеры найменшага кошту набываемага жылога памяшкання, якi вызначаецца па дагавору куплi-продажу цi ў адпаведнасцi з даведкай аб яго ацэначным кошце, выдадзенай органамi рэгiстрацыi i тэхнiчнай iнвентарызацыi цi ацэначнай камiсiяй, якая ўтвараецца мясцовым выканаўчым i распарадчым органам. Канкрэтны памер iльготнага крэдыту на ўказаныя мэты не павiнен перавышаць 70 працэнтаў разлiчанага ва ўстаноўленым парадку максiмальнага памеру крэдыту, якi прадастаўляецца грамадзянам на будаўнiцтва жылля з улiкам нарматыву плошчы жылога памяшкання тыповых спажывецкiх якасцяў, якi крэдытуецца льготна. Указаныя патрабаваннi вызначаны Палажэннем аб парадку i ўмовах прадастаўлення грамадзянам iльготны крэдытаў на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў (зацверджана пастановай Савета Мiнiстраў ад 24 чэрвеня 2002 года № 992). Iншымi словамi, шлях, якi абрала сям’я для вырашэння праблемы (праз куплю кватэры), бе-зумоўна карацейшы (па часе), але не таннейшы. Таму ў гэтым выпадку перавагу, вiдаць, трэба аддаць будаўнiцтву. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я з мужам i дзецьмi (iх трое ва ўзросце ад 5 месяцаў да 7 гадоў) i сям’я дзевера (двое малых) жывём у трохпакаёўцы, якая належыць свёкру. Агульная пло
|
|